Grameen Bank (бенг.: গ্রামীণ ব্যাংক, даслоўна «Сельскі банк») — мікрафінансавая арганізацыя і банк, заснаваны Мухамадам Юнусам ў Бангладэшы. Банк займаецца выдачай невялікіх пазык (мікракрэдытаў, або «грэмінкрэдытаў») бедным, не патрабуючы закладу[2].

Grameen Bank
Grameen.JPG
Заснаванне 1983
Заснавальнікі Мухамад Юнус
Размяшчэнне
Галіна фінансавыя паслугі[d] і Financial service activities, except insurance and pension funding[d][1]
Прадукцыя microfinance[d]
Сайт grameenbank.org(англ.) 

Банк быў заснаваны ў 1976 годзе як даследчы праект Мухамада Юнуса па вывучэнні таго, як распрацаваць сістэму прадастаўлення крэдытаў сельскай беднаце. У кастрычніку 1983 года Grameen Bank быў упаўнаважаны нацыянальным заканадаўствам Бангладэша дзейнічаць як незалежны банк.

Банк значна вырас у перыяд з 2003 па 2007 год. Па стане на студзень 2011 года агульная колькасць пазычальнікаў банка складала 8,4 мільёна чалавек, 97% з якіх складаюць жанчыны[3]. У 1998 годзе «Праграма недарагога жылля» банка атрымала ўзнагароду World Habitat Award(англ.) бел.. У 2006 годзе банк і яго заснавальнік Мухамад Юнус былі сумесна ўдастоены Нобелеўскай прэміі міру.

Зноскі

  1. Grameen Bank (Bangladesh) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  2. What is Microcredit ?. Grameen Bank.
  3. Grameen Bank at a Glance. Grameen Communications (12 сакавіка 2008).