Half-Life
Half-Life (з англ. — «перыяд паўраспаду») — камп’ютарная гульня ў жанры навукова-фантастычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Valve Software і выдадзеная кампаніяй Sierra Studios 8 лістапада 1998 для персанальных камп’ютараў. Першая гульня ў серыі Half-Life. Тэхнічна заснавана на значна перапрацаваным рухавіку Quake кампаніі id Software[5][6]. У 2001 годзе студыя Gearbox Software партавала Half-Life на кансоль PlayStation 2[7]. Таксама гульня распрацоўвалася для платформы Sega Dreamcast, але рэліз быў адменены[8][9]. У студзені 2013 года Valve партавала гульню на Linux і OS X[10][11]. Гульня Black Mesa (2020), распрацаваная студыяй Crowbar Collective, уяўляе сабой дапрацаваны і пашыраны рымейк Half-Life.
Half-Life | |
---|---|
| |
Распрацоўшчыкі |
Valve Corporation Gearbox Software (порт гульні на PlayStation 2) |
Выдавец |
Sierra Studios Valve Corporation |
Частка серыі | Half-Life |
Дата выпуску | 8 лістапада 1998[1] |
Жанр | шутар ад першай асобы |
Стваральнікі | |
Кіраўнікі |
Гэйб Ньюэл Майк Харынгтан |
Сцэнарыст | Марк Лэйдлоў |
Кампазітар | Келі Бэйлі |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Linux, PlayStation 2, Windows і macOS[2] |
Гульнявы рухавік | GoldSrc[d][3] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня[2] і аднакарыстальніцкая гульня[2] |
Мовы інтэрфейсу | англійская[4], французская[4], нямецкая[4], італьянская мова[4], іспанская[4], спрошчаная кітайская[d][4], традыцыйная кітайская[d][4] і карэйская[4] |
Носьбіты | CD і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура, камп’ютарная мыш і геймпад |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Half-Life атрымала прызнанне за сваю графіку, геймплэй і апавяданне, мае больш за 50 узнагарод «Гульня года». Лічыцца адным з самых уплывовых шутараў ад першай асобы і адной з найлепшых калі-небудзь створаных відэагульняў. Да 2008 года было прададзена больш за дзевяць мільёнаў асобнікаў гульні.
Зноскі
- ↑ Старонка Half-Life у Steam (англ.). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2017. Праверана 25 лістапада 2022.
- ↑ а б в Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
- ↑ https://www.half-life.com/en/halflife
- ↑ а б в г д е ё ж Steam — 2003. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ The Final Hours of Half-Life. Part 3 - The Valve Difference (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. ZDNet. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 1999.
- ↑ Последние часы Half-Life. Часть третья: «Отличие Valve»(недаступная спасылка). GameSpot. Half-Life Inside. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012.
- ↑ Half-Life для PS2 (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
- ↑ Not Given Half A Chance: The Cancellation of Half-Life (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
- ↑ Half-Life for the Dreamcast officially cancelled (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
- ↑ Valve перенесла оригинальный Half-Life на Linux . 3DNews Daily Digital Digest. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013.
- ↑ Valve releases original Half-Life for Mac and Linux (англ.). Polygon. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2013.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Valve Software (англ.)