Helix lutescens — наземны бруханогі малюск сямейства геліцыды (Helicidae).

Helix lutescens
Helix lutescens3pl.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helix lutescens Rossmässler, 1837

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1616910
EOL  4900616

Біялагічнае апісаннеПравіць

У дарослых асобін вышыня ракавіны вагаецца пераважна ў дыяпазоне ад 23 да 34 мм, а яе шырыня (дыяметр) — ад 24 да 34 мм. Мае каля 4 абаротаў. Ракавіна шарападобна-ваўчкападобная. Моцна адгарнуты край вусця цалкам закрывае пупок або пакідае вузкую шчыліну. Павярхоўная скульптура складаецца з умерана выяўленых радыяльных маршчын і спіральных ліній. Ракавіна бялёсая або жаўтлява-белая, у вусця часам карычняватая; часцяком без цёмных спіральных палос або толькі з іх слядамі. Аднак у асобных папуляцыях можа прысутнічаць значная частка малюскаў з выразна выяўленымі цёмнымі палосамі на ракавіне.

АрэалПравіць

Від распаўсюджаны ў басейнах Дуная і Днястра. Насяляе ва Усходняй Еўропе ад Кракава ў Польшчы, усходняй Славакіі і ўсходняй Венгрыі на захадзе, на поўдні да поўначы Сербіі і поўдня Румыніі, на ўсходзе Украіны да вобласці на ўсход ад Кіева і на поўначы ў Беларусі да Брэста. Ва Украіне сустракаецца на Падольскім узвышшы і прылеглых да яго раўнінных, радзей — перадгорных або горных тэрыторыях. На ўсходзе дасягае Вінніцкай і Жытомірскай абласцей, на поўдні — Адэскай вобласці. Адсутнічае ў Закарпацкай вобласці.

Стэпавы від, засяляе адносна сухія і цёплыя біятопы: сухія лугі, хмызнякі, узлескі і да таго падобнае.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Сверлова Н. В. Наукова номенклатура наземних молюсків фауни України. — Львів, 2003. — 78 с.(укр.) 
  • Гураль-Сверлова Н. В., Гураль Р. І. Визначник наземних молюсків України. — Львів, 2012. — 216 с.(укр.)