IATE (англ.: Inter-Active Terminology for Europe — літар. «інтэрактыўная тэрміналогія для Еўропы») — шматмоўная база даных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў дакументах Еўрапейскага саюза. Праект запушчаны ў 1999 годзе для падавання адзінага доступу да ўсіх рэсурсаў па тэрміналогіі Еўрасаюза з мэтай спрашчэння доступу да інфармацыі, а таксама забеспячэння стандартызацыі сярод органаў ЕС. Улетку 2004-га база даных пачала выкарыстоўвацца ў інстытутах і агенцтвах ЕС. Тэсціраванне агульнадаступнага інтэрфейсу пачалося напачатку 2007-га, 28 чэрвеня 2007 года ён быў афіцыйна адкрыты для свабоднага доступу[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. A single database for all EU-related terminology (InterActiveTerminology for Europe) in 23 languages opens to the public (англ.). European Union (28 чэрвеня 2007). Праверана 11 кастрычніка 2010.

Спасылкі правіць