III з’езд салдат 3-й арміі Заходняга фронту

Трэці з’езд салдат 3-й арміі Заходняга фронту (надзвычайны). Адбыўся 28 (15—21) снежня 1917 у Полацку. Прысутнічала 312 дэлегатаў з рашаючым голасам, а таксама прадстаўнікі ВЦВК, Петраградскага і Полацкага Саветаў, Балтыйскага флоту і інш. Скліканы па ініцыяіыве ВРК 3-й арміі. У прэзідыум з'езда абраны ад бальшавікоў старшыня Армейскага камітэта, часовы камандуючы 3-й арміяй С. А. Анучын, старшыня ВРК 3-й арміі І. Л. Коган, рэдактар «Известий Военно-революционного комитета III армии» М. Д. Цароў, Ф. П. Лук'янаў, Гольдэнман, РАманаў, Раскошны; ад эсэраў-максімалістаў — Ізмайлаў, ад левых эсэраў — Бяліцкі, ад эсэраў — Моўчын.

Парадак дня: даклады з месцаў, бягучы момант, дэмакратызацыя арміі, справаздачы армейскага камітэта і ВРК, аб дэмабілізацыі, аб судах, выбранне армейскага камітэта і камандуючага арміяй. Прапанова эсэраў пра ўнясенне ў парадак дня пытання аб Устаноўчым схходзе адхілена.

6(19) снежня на чале з камісіяй, вылучанай з'ездам, у Полацку адбылася маніфестацыя пад лозунгам «Уся ўлада Саветам!». У час агульных пасяджэнняў і працы секцый закраналіся праблемы забеспячэння вайскоўцаў прадуктамі і абмундзіраваннем, дэмакратызацыі і дэмабілізацыі арміі і інш. У рабоце з'езда закраналася ўкраінскае пытане, але агульных падыходаў да яго не было выпрацавана. 7(30) снежня вынесена рэзалюцыя, скіраваная супраць вайсковых сялянскіх камітэтаў у арміі, якія заставаліся пад уплывам правых эсэраў. 7—8(20—21) снежня выбраны армейскі камітэт у складзе 100 чал., куды ўвайшлі 75 бальшавікоў, 6 эсэраў-максімалістаў, 9 левых эсэраў, 9 ад «сацыялістычнага блоку» і 1 вакансія. Паўнамоцтвы Анучына прызнаваліся прадоўжанымі да часу рэагавання СНК на распрацаваны з'ездам праект «Аб дэмакратызацыі арміі». У далейшым створаныя Другім з'ездам салдат 3-й арміі Заходняга фронту і 3-м (надзвычайным) з'ездам органы выканаўчай улады былі рэарганізаваны: 26 снежня 1917 (8 студзеня 1918) армейскі ВРК скасаваны, а армейскі камітэт перайменаваны ў армейскі Савет салдацкіх дэпутатаў (старшыня Анучын), які пазней працаваў у цесным кантакце з Полацкім Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў (старшыня Коган, потым Лук'янаў). ,Да часу наступлення германскіх войск (люты 1918) выходзілі сумесныя «Известия армейского Совета солдатских депутатов III армии и Полоцкого Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов».

ЛітаратураПравіць

  • Великая Октябрьская Социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы: 40 лет (1917—1957) / Институт истории партии ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленининзма при ЦК КПСС, Институт истории АН БССР, Архивное управление БССР; Сост.: В. В. Скоробогатый, В. С. Давыдова, В. Н. Жигалов, М. Ф. Залога; Редкол.: Т. С. Горбунов и др. Т. 2: Победа Социалистической революции и упрочение Советской власти в Белоруссии: Октябрь 1917 г. — март 1918 г. — Мн.: Госиздат БССР, Редакция политической литературы, 1957. — 1070 с.
  • Манис, Н. А. Память о них жива в Белоруссии / [Авт. предисл. Н. С. Сташкевич]. — Мн.: Полымя, 1988. — 141, [2] с., [8] л. ил. — ISBN 5-345-00202-9.
  • Сяменчык, М. Трэці з’езд салдат 3-й арміі Заходняга фронту / Мікалай Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 534.