IV Усебеларускі з’езд Саветаў

(Пасля перасылкі з IV Усебеларускі з'езд Саветаў)

Чацвёрты Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 1418 снежня 1922 г. у Мінску.

Прадстаўніцтва правіць

На з’ездзе прысутнічалі 250 дэлегатаў з рашаючым і 43 з дарадчым голасам (паводле іншых звестак адпаведна 226 і 24).

Парадак дня: правіць

Рашэнні з’езда правіць

З’езд падкрэсліў значэнне адзінства савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага ладу і ўзмацненне братэрскіх сувязей працоўных усіх рэспублік, падтрымаў ідэю добраахвотнага і раўнапраўнага аб’яднання рэспублік у адзінай дзяржаве, зацвердзіў асноўныя пункты Канстытуцыі СССР, якія былі ўхвалены ЦК РКП(б) яшчэ 30 лістапада 1922 г. Асаблівая ўвага звернута на аднаўленне сельскай гаспадаркі і прамысловасці рэспублікі. Канстатавалася ў асноўным станоўчая дынаміка развіцця народнай гаспадаркі ССРБ у 19211922 гг., адначасова падкрэсліваліся крызісныя моманты ў параўнанні з дарэвалюцыйным часам. З’езд выбраў ЦВК БССР, 27 дэлегатаў на 10-ы Усерасійскі з’езд Саветаў. 18 снежня 1922 г. на 1-й сесіі ЦВК БССР выбраны Прэзідыум ЦВК з 7 чалавек і СНК БССР з 15 членаў.

Літаратура правіць

  • Доклад правительства ССР Белоруссии 4-му Всебелорусскому съезду Советов: [Стенографический отчет]. — Мн., 1922.