I Усебеларускі з’езд Саветаў

Першы Усебелару́скі з’езд Саве́таў рабо́чых, салда́цкіх і чырво́наарме́йскіх дэпута́таў. Адбыўся 2—3 лютага 1919 года ў Мінску. Скліканы Часовым рабоча-сялянскім савецкім урадам Беларусі.

Карціна А. Д. Шыбнёва

Прадстаўніцтва на з’ездзе

правіць

Прысутнічалі 230 дэлегатаў з рашаючым і 44 з дарадчым голасам: ад Гродзенскай (11 дэлегатаў), Мінскай (121), Магілёўскай (10) губерняў, Вілейскага павета Віленскай губерні (125), а таксама 7 дэлегатаў ад бежанцаў. У рабоце з’езда ўдзельнічаў старшыня УЦВК Я. М. Свярдлоў, які абвясціў пастанову Прэзідыума УЦВК «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі».

Парадак дня

правіць

На з’ездзе былі разгледжаны пытанні:

Рашэнні з’езда

правіць

З’езд прыняў «Дэкларацыю аб устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР», вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў; Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні прызнаваліся часткай РСФСР. Адначасова было прызнана неабходным аб’яднаць БССР з Літоўскай Савецкай Рэспублікай.

З’езд прыняў 1-ю Канстытуцыю БССР, у адпаведнасці з якой найвышэйшая ўлада у рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі ўладу ажыццяўляў Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК), адказны перад Усебеларускім з’ездам Саветаў. З’езд зацвердзіў герб i сцяг БССР. У склад абранага з’ездам ЦВК БССР увайшло 50 чалавек (45 камуністаў, 2 бундаўца, 2 члены Паалей-Цыёна i 1 меншавік).

Літаратура

правіць