I з’езд беларусаў свету

(Пасля перасылкі з I з'езд беларусаў свету)

Першы з’езд беларусаў свету. Адбыўся 810 ліпеня 1993 г. у Мінску ў будынку Тэатра оперы і балета. Прысутнічала 996 дэлегатаў ад беларускіх арганізацый з Беларусі і беларускіх суполак з замежжа. Арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Марка, прысвечаная Першаму з’езду беларусаў свету

Ход падзей правіць

З’езд меў мэтай аб'яднанне беларусаў свету і арганізацыйнае афармленне сусветнай беларускай супольнасці як новай грамадскай структуры на карысць нацыянальнага адраджэння і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы. Ён прыняў Дэкларацыю аб прынцыпах дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, звароты да беларускага народа, замежных беларусаў да сваіх суайчыннікаў на Бацькаўшчыне, да парламента і ўрада Беларусі, да Вярхоўнага Савета Беларусі аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, заяву па вайсковым пытанні, рэзалюцыю аб падтрымцы дзейнасці ЗБС «Бацькаўшчына», аб дзейнасці беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», пастанову аб Радзе прадпрымальнікаў беларускай дыяспары.

Далей з'езд працаваў як кангрэс ЗБС «Бацькаўшчына», на якім выбраны новы кіраўнічы орган — Вялікая рада з прадстаўнікоў беларускіх арганізацый Беларусі і замежжа (97 чал.), а таксама прэзідэнт ЗБС (Радзім Гарэцкі) і старшыня Рады (Ганна Сурмач). У адпаведнасці з праграмай з'езда праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадскасцю Беларусі, Купалле на Стаўбцоўшчыне і ў в. Баркалабава (Быхаўскі раён), Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва з Беларусі і замежжа.

Колькасць дэлегатаў правіць

  • 486 дэлегатаў з замежжа: Англіі, Аргенціны, Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, ЗША, Канады, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Расіі, Украіны, Малдовы, Туркменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Эстоніі, Літвы, Латвіі.
  • 510 дэлегатаў з Беларусі
  • больш за 200 гасцей.

Выніковыя дакументы правіць

  • Зварот беларусаў замежжа, удзельнікаў Першага з’езду беларусаў свету
  • Зварот да беларускага народа
  • Дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва
  • Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь
  • Заява ўдзельнікаў Першага з’езду беларусаў свету па вайсковаму пытанню
  • Рэзалюцыя «Аб падтрымцы дзейнасці ЗБС „Бацькаўшчына“»
  • Пастанова аб Савеце прадпрымальнікаў
  • Рэзалюцыя аб падтрымцы беларускай рэдакцыі радыё «Свабода»
  • Зварот да Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка»

Спасылкі правіць

Літаратура правіць

  • Сурмач, Ганна. Першы з'езд беларусаў свету / Ганна Сурмач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479. — ISBN 985-11-0141-9.