Ikarus
Ikarus — у 1970—1980-я гады найбуйнейшая ў Еўропе, а цяпер невялікая прыватная аўтобусабудаўнічая кампанія, заснаваная ў 1895 годзе ў якасці кавальска-карэтнай майстэрні ў Будапешце. Прадпрыемства выйшла на прынцыпова новы ўзровень у канцы 1960-х гадоў з увядзеннем у строй завода ў Секешфехервары гадавой магутнасцю 15 тыс. аўтобусаў, пабудаваным спецыяльна для вытворчасці мадэляў 200-й серыі. У рамках гандлёвых пагадненняў аўтобусы паступалі ў краіны СЭВ, Алжыр, Мазамбік, Танзанію і іншыя краіны Афрыкі, спецыяльныя мадэлі вырабляліся для ФРГ і скандынаўскіх краін. Пазней сумесную вытворчасць аўтобусаў Ікарус была арганізавана ў ЗША, Канадзе, Інданезіі, КНДР, Кубе. У 1970-я гады завод пастаўляў у СССР да 12 тыс. аўтобусаў штогод, пік паставак прыйшоўся на 1984 год. У 1990-х гадах краінамі былога СССР было закуплена вялікая колькасць патрыманых аўтобусаў з краін Усходняй Еўропы.
IKARUSBUS Kft. | |
---|---|
Тып | бізнес, прадпрыемства і вытворца аўтамабіляў[d] |
Заснаванне | 1895 |
Скасавана | 2003 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Будапешт, Секешфехервар |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Габар Селеш |
Галіна | машынабудаванне |
Прадукцыя | аўтобусы |
Матчына кампанія | Muszertechnika Holding Zrt. |
Даччыныя кампаніі | Ikarus Egyedi Autóbuszgyár[d] |
Сайт | www.muszertechnika.hu |
Разам з масавымі мадэлямі, заводам у адзінкавых колькасцях вырабляліся унікальныя аўтобусы, у прыватнасці: пярэднематорны 14-метровы нізкападлогавы Ікарус-290 для абслугоўвання аэрапортаў (1978 год), гарадскія з паніжаным узроўнем падлогі і заднім размяшчэннем рухавіка — адзіночны Ікарус-242 і сучленены Ікарус-284 (1984 год), паўпавярховы Ікарус-270 (1975 год), міжгародні Ікарус-254 з падвышанай вышынёй салона (1977 год), 23-метровы чатырохвосевы трохсекцыйны Ікарус-293 (1988 год).
Мадэлі аўтобусаў Ікарус
правіць1950—1960 гады
правіць- Ikarus-55
- Ikarus-556
- Ikarus-620
- Ikarus-180 — гарадскі, сучленены
1970—1980 гады
правіць- Ikarus-211 — міжгародны
- Ikarus-212 — міжгародны
- Ikarus-242 — гарадскі (нізкі)
- Ikarus-246 — гарадскі, даўжыня 12 м, рухавік RABA D10 UTSLL-184
- Ikarus-250 — міжгародны
- Ikarus-250 SL — спецыяльнага прызначэння, павышанай камфортнасці
- Ikarus-254 — турыстычны
- Ikarus-255 — міжгародны
- Ikarus-256 — міжгародны, даўжыня 11 м, 43-45 сядушак
- Ikarus-259 — міжгародны
- Ikarus-260 — гарадскі, даўжыня 11,1 м, 22 сядушкі
- Ikarus-263 — гарадскі, даўжыня 11,9 м, рухавік RABA D10 UTSLL-160 (180 л.с.)
- Ikarus-270 — турыстычны, доследны ўзор
- Ikarus-280 — гарадскі, сучленены, даўжынёй 16,5 м, 37 сядушак
- Ikarus-281 — гарадскі, сучленены з правым рулём
- Ikarus-282 — гарадскі, сучленены (нізкі)
- Ikarus-283 — гарадскі, сучленены, даўжынёй 18 м.
- Ikarus-284 — гарадскі, сучленены з размяшчэннем рухавіка ў задняй частцы (нізкі)
- Ikarus-286 — гарадскі, сучленены
- Ikarus-290 — выкарыстоўваецца (выкарыстоўваўся) у аэрапортах для пасадкі/высадкі пасажыраў
- Ikarus-293 — аўтобус, які так і не выйшаў на вуліцы гарадоў у Расіі
1990—2000 гады
правіць- Ikarus-350
- Ikarus-386 — турыстычны, даўжыня 11,6 м, рухавік RABA D10 UTSLL-218 (180 л.с.), сядушак 46(+1). Хуткасць да 113 км/г.
- Ikarus-412 — гарадскі, нізкападлогавы, даўжыня 12 м.
- Ikarus-415 — гарадскі, даўжыня 11,4 м, рухавік RABA D10 UTS (180 л.с.), сядушак 20(+1).
- Ikarus-416 — гарадскі, даўжыня 11,4 м, для рынку ЗША.
- Ikarus-417 — гарадскі, сучленены, нізкападлогавы, даўжынёй 18 м.
- Ikarus-435 — гарадскі, сучленены, даўжынёй 18 м.
- Ikarus-436 — гарадскі, сучленены, даўжынёй 18 м, для рынку ЗША.
- Ikarus-489 — гарадскі, даўжыня 12 м.
- Ikarus-E91 — гарадскі, даўжыня 8 м.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ikarus
- Тэхнічнае апісанне аўтобусаў Ікарус
- Кнігі пра аўтобусы Ікарус (у архіве Інтэрнэту)
- Фатаграфіі ўсіх мадыфікацый аўтобусаў Ікарус Архівавана 24 красавіка 2011.
- Ikarus-55
- Amkodor-10126 (Ikarus-280) Архівавана 12 лютага 2017.
- Ikarus-C83.30G(недаступная спасылка)
- ↑ https://www.plane-encyclopedia.com/ww2/ikarus-ik-2/ Праверана 2 верасня 2018.