Índex Kewénsis (скарочана IK, англ.: Kew Index, бел.: Індэкс К'ю) — батанічны наменклатурны даведнік, які быў заснаваны ў 1893 годзе Джозефам Гукерам і выдаецца да гэтага часу Каралеўскімі батанічнымі садамі ў К'ю (Англія). Першапачаткова ў ім рэгістраваліся ўсе апублікаваныя батанічныя назвы насенных раслін рангаў роду і віду.

Пазней тут сталі ўлічваць і драбнейшыя таксоны: падвіды, разнавіднасці і формы.

Спасылкі правіць