Intel 8088
Intel 8088 — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel 1 чэрвеня 1979 года, і заснаваны на мікрапрацэсары i8086, але з 8-бітнай шынай даных. Працэсар ужываўся ў арыгінальных камп'ютарах IBM PC. Intel 8088 з'явіўся базай для распрацоўкі сямейства малых камп'ютараў, падрыхтаваўшы глебу для хуткага стварэння сумяшчальных настольных камп'ютараў.
<< Intel 8088 >> Цэнтральны працэсар | |
Мікрапрацэсар Intel 8088 | |
Вытворчасць: | з 1 чэрвеня 1979 па 1990-я |
Вытворцы: | |
Частата ЦП: | 5—10 МГц |
Тэхналогія вытворчасці: |
3 мкм |
Наборы інструкцый: | x86-16 |
Раздымы: |
Канкурэнтамі мікрапрацэсара i8088 з'яўляюцца такія распрацоўкі, як NEC V20, які быў на 5 % больш прадукцыйны за i8088, але пры гэтым быў цалкам з ім сумяшчальны. Расійскім аналагам з'яўляецца мікрапрацэсар К1810ВМ88, які ўваходзіў у серыю мікрасхем К1810.
Апісанне
правіцьМікрапрацэсар Intel 8086, які выйшаў за год да выпуску Intel 8088, быў цалкам 16-разрадным і для яго работы патрабаваўся новы набор 16-разрадных мікрасхем падтрымкі (напрыклад, мікрасхемы памяці), якія ў той час яшчэ каштавалі надта дорага. Таму многія вытворцы адмаўляліся ўжываць i8086 у новых сістэмах і працягвалі ўжываць 8-бітныя мікрапрацэсары i8080/i8085. Тады Intel вырашае выпусціць мадыфікаваную версію працэсара i8086, які меў 8-разрадную шыну даных, і мог працаваць са старымі (і таннымі), 8-бітнымі, мікрасхемамі падтрымкі. Працэсар быў пераходным звяном паміж 16- і 8-бітнымі мікрапрацэсарамі, і прызначаўся для пераводу апаратных канфігурацый на базе мікрапрацэсараў i8080/i8085 на праграмнае асяроддзе мікрапрацэсара i8086 з мэтай павелічэння прадукцыйнасці гэтых 8-бітных сістэм.
Аднак не толькі разраднасць шыны даных адрознівала i8086 і i8088, Intel таксама ўнесла яшчэ некаторыя змены ў архітэктуру. У прыватнасці, у мікрапрацэсары Intel 8088 выкарыстоўваецца чарга папярэдняй выбаркі даўжынёй 4 байты, а не 6 байтаў, як у мікрапрацэсары Intel 8086. Прычына палягае ў тым, што мікрапрацэсар i8088 можа счытваць даныя з памяці толькі пабайтава і адсюль вынікае павелічэнне часу выбаркі наступнай каманды, што не дазваляе працэсару паўнавартасна ўжываць 6-байтавую чаргу.
Тэхнічныя характарыстыкі
правіць- Дата анонсу: 1 чэрвеня 1979 года
- Тактавая частата (МГц): 5 (мадэль 8088), 8 (мадэль 8088-2), 10 (мадэль 8088-1)
- Разраднасць рэгістраў: 16 біт
- Разраднасць шыны даных: 8 біт
- Разраднасць шыны адрасу: 20 біт
- Аб'ём адрасавальнай памяці: 1 Мбайт
- Колькасць транзістараў: 29 000
- Тэхпрацэс (нм): 3000 (3 мкм)
- Плошча крышталя (кв. мм): ~30
- Напружанне сілкавання: +5 В
- Раздым: няма (мікрасхема прылітвалася да платы)
- Корпус: 40-кантактны пластыкавы DIP
- Падтрымальныя тэхналогіі: 98 інструкцый
Спасылкі
правіць- Апісанне і фатаграфіі працэсара Intel 8088 (англ.)
- Краткое описание микропроцессора Intel 8088 Архівавана 16 лютага 2012. (руск.)
- Как разрабатывались первые микросхемы Intel (руск.)