Intex-press
Intex-press — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік. Адно з самых буйных рэгіянальных выданняў ў Беларусі. Выходзіць штосераду на 40 палосах фармату А3. Першы нумар выйшоў 30 снежня 1994 года тыражом 4000 асобнікаў[1]. Выходзіць на беларускай і рускай мовах.
Intex-press | |
---|---|
Арыгінальная назва |
англ.: Intex-press Intex-press[2] |
Тып | тыднёвік |
Фармат | А3 |
Краіна | |
Рэдактар | Уладзімір Янукевіч |
Заснавана | 30 снежня 1994 |
Мова | беларуская і руская мовы |
Кошт | 0,55 бел. рублі |
Галоўны офіс | Баранавічы, вул. Брэсцкая, 224А-4 |
Тыраж | 17 300[1] |
ISSN | 19919999 |
Вэб-сайт | intex-press.com |
Гісторыя
правіцьЗ 1996 года — галоўны рэдактар — Уладзімір Янукевіч. На падставе газеты ў 2002 створаны выдавецкі дом «Интекс-пресс», які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «Ганцавіцкі час», «Ляхавіцкі час», «Нясвіжскі час». Да 2007 года Пінску выдавалася газета «Мясцовы час»[3].
У 2006 годзе газета разам з большасцю апазіцыйных выданняў[4][5] была выключаная з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду: «Белпошты» і «Белсаюздруку»[6].
У 2004 годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманне штогадовай прэміі нямецкай газеты Die Zeit. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газет агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» Віктарам Івашкевічам, які адбываў пакаранне ў выглядзе прымусовых работ у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданні[7].
У 2009 годзе тыраж газеты складаў 20 тысяч асобнікаў[8].
Палітычны крызіс 2020-х гадоў
правіць15 красавіка 2021 года галоўнага рэдактара газеты Уладзіміра Янукевіча выклікаў да сябе міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк і вынес папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, якое з’явілася на старонках газеты 14 красавіка[9]. 26 красавіка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (суддзя — Мікалай Кміта) аштрафаваў Янукевіча на 20 базавых велічыняў: яго абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ ў выглядзе распаўсюду інтэрнэт-рэсурсам інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена[10][11]. 4 мая 2021 года Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі за інтэрв’ю[12]. 5 мая 2021 года Брэсцкі абласны эканамічны суд (судзя — Ігар Кандрацюк) пакараў Янукевіча штрафам у памеры 150 базавых велічыняў ужо за друкаваную версію інтэрв’ю[13].
28 красавіка 2021 года стала вядома, што «Белпошта» не ўключыць выданне ў падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу ў аддзяленнях[14]. Таксама прадаваць газету адмовіліся і прыватныя гандлёвыя сеткі «Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» і іншыя[14]. 4 мая 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць газету з 5 мая 2021 года, ліст аб гэтым быў падпісаны дырэктарам Брэсцкага філіяла дзяржаўнага манапаліста Таццянай Зіневіч[12]. 9 мая 2021 года ў аднабаковым парадку Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць газету, ліст аб гэтым быў падпісаны намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай працы Юрыем Арыхоўскім[11].
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адзначыў, што пераслед «Intex-press» па ўсіх напрамках быў кімсьці скаардынаваны[15]. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейра асудзіла ціск на «Intex-press», каб пад маркаю барацьбы з экстрэмізмам перашкодзіць працы СМІ[16].
8 ліпеня 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх медыя[17][18]. У супрацоўнікаў забралі тэхніку[19].
29 красавіка 2023 года сайт Intex-Press і іх сацыяльныя сеткі рашэннем Баранавіцкай раённай пракуратуры прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі[20]. Пракуратура не вызначыла, чаму прызнала рэсурсы Інтэкс-Прэс экстрэмісцкімі.
Станам на пачатак траўня 2023 года, інстаграм акаўнт Інтэкс-Прэс перайменаваны на «bar24.by» і ўсе публікацыі да 9 траўня 2023 года выдалены, а артыкулы і навіны публікуюцца на сайце bar24.by. З каналу ў Тэлеграме таксама выдалены ўсе публікацыі акрамя запісу, што матэрыялы Intex-Press прызнаны экстрэмісцкімі.
Сайт
правіцьЗ 2009 года пачаў працаваць інтэрнэт-партал навін intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ Беларусі[21].
Узнагароды
правіць- 2013 год — першае месца на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2013», арганізаваным Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы[22]
- 2014 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2014», арганізаваным Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы[23]
- 2015 год — дыплом «Найлепшы інтэрнэт-сайт газеты» на конкурсе «Найлепшая рэгіянальная газета — 2015», арганізаваным Беларускай асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы[24]
Зноскі
- ↑ а б «Intex-press»: как все начиналось Архівавана 18 верасня 2016. (руск.)
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1991-9999
- ↑ Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад Архівавана 13 сакавіка 2016. 27.09.2007 Беларуская асацыяцыя журналістаў
- ↑ Предприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий Архівавана 17 жніўня 2016., Портал TUT.BY, 30.12.2005
- ↑ Распространение печатных СМИ Архівавана 9 жніўня 2016., сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў
- ↑ Десять лет без права подписки… (Копии документов, таблица) Архівавана 5 ліпеня 2016., сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, 2015
- ↑ БАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit, Белорусская деловая газета, 20/08/2003
- ↑ «Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь Архівавана 18 верасня 2016. Intex-press 30.12.2009
- ↑ Главному редактору Intex-press вынесли предупреждение за интервью с Тихановской(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2021. Праверана 21 красавіка 2021.
- ↑ Интервью Светланы Тихановской изданию Intex‑Press признали экстремистским материалом (руск.). Медиазона (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2021.
- ↑ а б Шок! «Белорусский дом печати» отказался печатать газету Intex-press (руск.). Intex-press (9 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ а б Мінінфарм вынес папярэджанне газеце Intex-press за інтэрв'ю з Ціханоўскай, а «Белсаюздрук» адмовіўся яе прадаваць . Наша Ніва (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.
- ↑ «Это же не обычное дело»: как в Бресте главного редактора «Интекс-пресс» за интервью с Тихановской опять судили (руск.). Брестская газета (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
- ↑ а б “Белпошта” не ўключае Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер . Беларуская асацыяцыя журналістаў (28 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 28 красавіка 2021.
- ↑ Класковский, Александр. Независимые СМИ в Беларуси, похоже, решено выжечь огнеметом (руск.). naviny.by (6 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 11 мая 2021.
- ↑ В ОБСЕ осудили преследование изданий Intex-press и Hrodna.life (руск.). TUT.BY (7 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 14 мая 2021.
- ↑ КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў . Белсат (9 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
- ↑ У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
- ↑ Мардилович, Антон. Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (руск.). Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
- ↑ Сайт і ўсе сацыяльныя сеткі самага папулярнага незалежнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі . Наша Ніва (29 красавіка 2023).
- ↑ Рэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта
- ↑ Назвали лучшую региональную газету Архівавана 18 верасня 2016., Intex-press, 30-10-2013
- ↑ Баранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей, Сайт БАЖ
- ↑ В Минске наградили лучшие региональные газеты, Press Club Belarus
Спасылкі
правіць- Партал газеты Архівавана 6 чэрвеня 2017.