Адкрыць галоўнае меню

Irdorath — беларускі гурт сярэднявечнай музыкі, які выконвае музыку ў стылі трэш-фолк, кібер-фолк, medieval-folk. Заснаваны ў 2009 годзе.

Irdorath folk band
Irdorath1.jpg
Выступленне гурта на 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, Дудуткі, 31.07.2010
Асноўная інфармацыя
Жанры фолк-рок, фолк, Trash-Folk-Medieval, Industrial-CyberPunk-Folk
Гады 2009 — па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Склад Уладзімір Калач (Одо)
Надзея (Muse)
Антон Шніп
Пятро Марчанка
Валерый Прыёмка
Юлія Віцень
irdorath.by
Commons-logo.svg Irdorath folk band на Вікісховішчы

У сваіх выступах гурт выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку на рэдкіх інструментах. Музыкі выступаюць у яскравых фэнтэзі-касцюмах, на канцэртах выкарыстоўваюць спецэфекты, элементы неонавага і вогненага шоў, танцы і тэатральныя дзеі. Аснову рэпертуару гурта складаюць еўрапейскія сярэднявечныя песні.

ГісторыяПравіць

Першапачаткова гурт складаўся з двух чалавек — Уладзіміра (валынка) і Надзеі (на той час студэнтка юрфака, клавішніца, пісала музыку і песні). У чэрвені 2009 года дуэт назваўся Irdorath і пад такой назвай выступіў на фэсце «Камянецкая вежа». Затым быў шэраг паездак па фестывалях Беларусі, Польшчы, Расіі.

Улетку 2010 года, падчас фестываля нацыянальных культур (Гродна) да гурта далучыўся ўдарнік Віталь Буйвід, а ў кастрычніку таго ж года — Павел Шмыга. Да інструментаў дадаліся клавішныя, і пашырыўся рэпертуар. У 2011 годзе Павел і Віталь пакідаюць калектыў, іх замяняе Антон Шніп.

1 верасня 2012 года ў мінскім клубе «Re:Public» гурт прэзентаваў свой дэбютны альбом «Ad Astra» (з латыні — «Да зорак»).[1] У маі 2015 года прэзентаваны другі нумарны альбом «Dreamcatcher».[2] У 2016 годзе песня «Быў. Ёсць. Буду» на верш Уладзіміра Караткевіча перамагла ў намінацыі «Песьня года» па версіі партала Тузін Гітоў.[3]

Рыхтуецца трэці альбом «Wild», прэзентацыя якога запланавана на 1 верасня 2017 года.

ДыскаграфіяПравіць

Бягучы складПравіць

  • Уладзімір Калач (Одо) — дудельзак, раўшпфайфы, дзіджерыду
  • Надзея (Muse) — дудельзак, клавішы, вакал, давул, флейты
  • Антон Шніп — бузукі, ударныя інструменты
  • Пятро Марчанка — гітара, вакал
  • Валерый Прыёмка — ударныя
  • Юлія Віцень — скрыпка

Зноскі

СпасылкіПравіць