Тэрміты

(Пасля перасылкі з Isoptera)

Тэрміты (Isoptera) — атрад насякомых. Найбольш прымітыўная група сярод грамадскіх насякомых.

Тэрміты

Coptotermes formosanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isoptera Brullé, 1832

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  102430
NCBI  7499
EOL  742
FW  277547

Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць сем'ямі ў гнёздах у глебе або драўніне, некаторыя віды — у тэрмітніках (надземных гнёздах вышынёю да 15 м). У Бразіліі знайшлі вялізныя гарады тэрмітаў, узрост якіх можа перавышаць 4 тысячы гадоў; агульная колькасць «домікаў», у якіх былі выяўленыя калоніі тэрмітаў, складае каля 200 мільёнаў, што ў тэорыі дазваляе зрабіць выснову аб наяўнасці тут мільярднай калоніі тэрмітаў Syntermes dirus[1][2].

Тэрмітнік, Аўстралія

Рыючая дзейнасць тэрмітаў — важны фактар глебаўтварэння. Яны асноўныя разбуральнікі раслінных рэшткаў у тропіках; некаторыя віды шкодзяць раслінам, разбураюць драўляныя збудаванні і інш. Найбольш небяспечны паўднёваафрыканскі тэрміт усёразбуральны.

Сям'я складаецца з некалькіх кастаў: здольныя да размнажэння самка («царыца», даўжыня да 14 см, з гіпертрафіраванымі яечнікамі) і самец (значна меншы); бяскрылыя стэрыльныя рабочыя асобіны, знешне падобныя да лічынак, буйныя і дробныя (даўжыня да 1,5 см; асноўная, найбольш шматлікая частка сям'і), нарыхтоўваюць корм, кормяць самку, клапоцяцца аб патомстве; «салдаты» (даўжыня да 2 см), што абараняюць сям'ю ад ворагаў — іншых відаў тэрмітаў, мурашак. У крылатых асобін дзве пары аднолькавых перапончатых крылаў, якія пасля раення і спароўвання абломліваюцца. Бяскрылыя асобіны светлыя (адсюль устарэлая назва — белыя мурашкі). У рабочых асобін і «салдатаў» вочы недаразвітыя або адсутнічаюць, ротавыя органы грызучыя.

Кормяцца расліннымі рэшткамі, пэўнымі грыбамі, што вырошчваюць у т.зв. «грыбных садах». Засваенне корму (клятчаткі) адбываецца з дапамогай сімбіятычных кішэчных прасцейшых (жгуцікавых).

Ператварэнне няпоўнае.

Зноскі

Літаратура правіць