J (літара)
(Пасля перасылкі з J, літара)
J — дзясятая літара базавага лацінскага алфавіту. Лацінская назва — ёт або ёта, французская назва — жы, нямецкае назва — ёт, англійская — джэй [d͡ʒeɪ̯], іспанская — хота. У міжнародным фанетычным алфавіце сімвал [j] азначае палатальны апраксімант. На камп’ютарнай клавіятуры з QWERTY-раскладкай на клавішах F і J звычайна знаходзіцца невялікі выступ у выглядзе кропкі або паласы для зручнасці сляпога пазіцыянавання пальцаў на гэтых клавішах.
Для паляпшэння артыкула пажадана: |