Арэх
Арэх[1] (Juglans) — род лістападных дрэў сямейства арэхавых.
Арэх | ||||||||||||||||||
Грэцкі арэх (Juglans regia) | ||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||||
Juglans L. | ||||||||||||||||||
Віды | ||||||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьДрэвы вышынёй да 30 м, з густой, разгалістай кронай і светла-шэрай, бурай або амаль чорнай карой. Лісце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх звіслых каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод — сухая касцянка (арэх).
Арэал
правіцьРадзіма — Еўропа, Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная Амерыка.
На Беларусі інтрадукавана 10 відаў і форм. Найбольш вядомыя: грэцкі арэх (Juglans regia), арэх маньчжурскі (Juglans mandshurica), сэрцападобны ці Зібальда (Juglans ailantifolia), чорны (Juglans nigra), шэры (Juglans cinerea), скальны (Juglans microcarpa). Цвітуць у красавіку-чэрвені, рэгулярана пладаносяць. Добра пераносяць гарадскія ўмовы.
Значэнне
правіцьКаштоўныя пладовыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя дрэвы.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.