Клевяшчына няпэўная

від раслін
(Пасля перасылкі з Kadenia dubia)

Клевяшчы́на няпэўная[4][5], Клевяшчыца[6][7] (Kadenia dubia) — від кветкавых раслін роду Kadenia сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Клевяшчына няпэўная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Kadenia dubia (Schkuhr) Lavrova & V.N.Tikhom.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  910420
EOL  5042013
IPNI  840447-1
TPL  tro-1700059

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100 см з верацёнападобным коранем. Сцябло адзіночнае, прамое, злёгку баразнаватае і слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, двойчы-тройчы перыстараздзельнае або ланцэтападобна-лінейнае, з вострым канцом. Ніжняе лісце на чаранках, пераходзячых у похвы. Похвы лісця часта маюць пурпуровае адценне. Кветкі белага колеру, у складаных парасоніках з 20—35 промнямі. Пялёсткі кветак эліпсоіднай формы. Плод — віслаплоднік, які пры выспяванні распдаецца на дзве палавінкі (мерыкарпіі) з 5 шырокімі крылатымі рэбрамі.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Барэальны еўраазіяцкі від. Святлолюбівая расліна, але пераносіць цень[8]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[8]. Расце ў мяшаных лясах з бярозавым і бярозава-асінавым дрэвастоем, у алешніках, прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных лугах, аблогах і пустках.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, у Літве, Латвіі, Украіне[8].

Лекавая расліна[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Kadenia dubia (Schkuhr) Lavrova & V.N.Tikhom. is an accepted name (англ.). Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 17 лістапада 2013.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. а б в г Кадения сомнительная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць