Kepler-1649 (KOI-3138) — адзіночная зорка ў сузор'і Лебедзя. Знаходзіцца на адлегласці 302 светлавых гадоў ад Сонца.

Зорка

Сістэма зоркі Kepler-1649 ва ўяўленні мастака
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып адзіночная зорка
Прамое ўзыходжанне 19гадз 30мін 00,90с
Схіленне +41° 49′ 49,51″
Адлегласць 301.7 ± 1.6 св. гадоў (92.5 ± 0.5 пк)[1]
Сузор’е Лебедзь
Фізічныя характарыстыкі
Маса 0,1977 ± 0,0051[1] M
Радыус 0,2317 ± 0,0049[1] R
Тэмпература 3240 ± 61[1] K
Свяцільнасць 0,00516 ± 0,00020[1] L
Металічнасць [M/H] = −0,15 ± 0,11

Характарыстыкі правіць

Зорка з'яўляецца чырвоным карлікам з бачнай зорнай велічынёй каля 16м, пры гэтым у інфрачырвоным святле яна значна ярчэй: у фільтры J яе бляск роўны 13,38m, а ў фільтры K — 12,59m[2]. Яна належыць да спектральнага класу M5 V[3]. Маса зоркі складае 0,2 масы Сонца, радыус — 0,23 сонечнага радыусу[1]. Паверхневая тэмпература ацэньваецца ў 3240 Кельвінаў[1]. Яе свяцільнасць прыкладна ў 194 разы менш свяцільнасці Сонца[1].

Планетная сістэма правіць

У красавіку 2017 года міжнародная каманда астраномаў у часопісе «The Astronomical Journal» паведаміла аб адкрыцці экзопланеты Kepler-1649 b[3][4], якая прадстаўляе сабой аналаг Венеры па памеры і атрыманай ад зоркі энергіі[3]. Яе маса невядомая, але, верагодна, яна з’яўляецца скалістай планетай. Перыяд звароту вакол бацькоўскай зоркі складае каля 8,69 сутак. Раўнаважная тэмпература яе паверхні ацэньваецца ў 307 K (у Зямлі — 254 K, без уліку парніковага эфекту). Магчыма, што планета акружаная шчыльнай атмасферай, якая стварае на яе паверхні магутны парніковы эфект.

У красавіку 2020 года ў зоркі адкрыта другая планета — Kepler-1649 c[1], якая па сваіх уласцівасцях можа з’яўляцца аналагам Зямлі: яе радыус складае 1,06 радыусу Зямлі, і ад сваёй зоркі яна атрымлівае 0,75 той энергіі, што Зямля атрымлівае ад Сонца — яе раўнаважная тэмпература ацэньваецца ў 234 К. Арбітальны перыяд звароту складае каля 19,54 сутак.

З вялікай верагоднасцю абедзве планеты прыліўна сінхранізаваныя з бацькоўскай зоркай, то бок заўсёды звернутыя да яе адным бокам[1].

Планета



Маса



(M)
Радыус



(R)
Перыяд звароту



(дзён)
Вялікая паўвось



арбіты
(а.е.)
Эксцэнтрысытэт



арбіты
Інсаляцыя



(S)
Раўнаважная тэмпература



(K)
b - 1,017 ± 0,051 8,689099 - 0 2,208 ± 0,094 307 ± 26
c - 1.06±0.15 19,53527 - 0 0,750 ± 0,032 234 ± 20

Зноскі