Кінарынхі
Кінарынхі (Kinorhyncha, ад стар.-грэч.: κινέω — рухаю і ῥύγχος — рыла) — клас марскіх беспазваночных жывёл. Характарызуюцца гідрастатычным шкілетам, целам, пакрытым ігольчастай хітынавай кутыкулай(руск.) бел., і прысутнасцю ў сценцы цела колцавых і дыяганальных цягліц. Валодаюць вельмі маленькімі памерамі.
Кінарынхі | |||||||||||||||||
![]() Сегментацыя Kinorhyncha | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Kinorhyncha Reinhard, 1881 | |||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||
|
БудоваПравіць
Даўжыня 0,1—1 мм. Цела пляскатае, жаўтаватае або карычневае, двухбакова-сіметрычнае, складаецца з 13 (зрэдку э 14) сегментаў (занітаў); укрыта кутыкулай з венчыкамі шыпоў або кручкоў. Скура — з аднаслойнага эпітэлію. Мускулатура складаецца з асобных пучкоў папярочна-паласатых мускулаў. Кішэчнік у выглядзе простай трубкі. Нервовая сістэма складаецца з галаўнога каляглотачнага кальца і брушнога нервовага ствала з вялікай колькасцю нервовых клетак у кожным сегменце тулава. Стрававальная сістэма скразная, на пярэднім канцы цела прысутнічае мускулістая глотка з выступаючым ротавым конусам, якія змяшчаюць ротавую адтуліну. Выдзяляльная сістэма протанефрыдыяльнага тыпу.
ПашырэннеПравіць
Пашыраны ўсюды. Жывуць у грунтах, у прыбярэжнай зоне і на глыбіні да 750 м. У свеце вядома каля 130 відаў, у Расіі — 30 відаў[1].
Асаблівасці біялогііПравіць
Раздзельнаполыя, развіццё з метамарфозам.
Кормяцца аднаклетачнымі водарасцямі, мікраарганізмамі, дэтрытам.
ФілагеніяПравіць
Кінарынхі — вельмі малавывучаная група, мяркуецца, што філагенетычна яны больш за ўсё блізкія іншым псеўдацэламічным чарвякам (Loricifera).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Hakenrüssler(ням.) |