Kufar.by

інтэрнэт-рэсурс

Kufar.byінтэрнэт-рэсурс, пляцоўка прыватных аб’яў у Беларусі.

Kufar.by
URL kufar.by (бел.)
Тып сайта classified advertising website[d]
Пачатак працы 2012

Апісанне правіць

Аб’явы, якія размяшчаюцца на рэсурсе, павінны быць складзены на адной з дзяржаўных моў Беларусі ― беларускай ці рускай, існуе магчымасць дадавання фатаграфій. Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў устанаўліваецца абмежаванне па колькасці актыўных аб’яў ― не больш за 2 у 1 катэгорыі. Для павышэння эфектыўнасці размяшчэння аб’яў карыстальнікі рэсурсу могуць скарыстацца платнымі паслугамі па прасоўванні аб’яваў. Існуюць мабільныя праграмы сайта ў App Store, Google Play. Па даных «gemiusAudience» больш за 1 600 000 карыстальнікаў сайта публікуюць каля 60 000 аб’яў у дзень.

Гісторыя правіць

2 чэрвеня 2016 года кампанія-ўладальнік «Schibsted[en]» аб’явіла аб зліцці сэрвісу Kufar.by з пляцоўкай Second.by.[1] Нарвежская кампанія «Adevinta» атрымала пляцоўку аб’яў у 2019 годзе. Акрамя беларускага сайта кампанія засяродзілася на рынках у Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі і краінах Бенілюкса. У 2022 годзе кампанія абвесціла, што прадае праект лакальнай камандзе і пакідае рынак Беларусі.[2] Папулярнасць пляцоўкі часта рабіла яе аб’ектам увагі махляроў.[3]

Заўвагі правіць

  1. Сервис частных объявлений Kufar.by купил аналогичную площадку Second.by (руск.). BelRetail.by (3 чэрвеня 2016). Праверана 30 мая 2022.
  2. Норвежский владелец Kufar уходит из Беларуси, но площадка продолжит работать (руск.). Office Life (28 красавіка 2022). Праверана 30 мая 2022.
  3. Два брата подделали Kufar.by и обворовывали людей (руск.). Reform.by (24 жніўня 2021). Праверана 30 мая 2022.

Спасылкі правіць