LCC Міжнародны ўніверсітэт

LCC Міжнародны ўніверсітэт (літ.: LCC tarptautinis universitetas) — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Клайпедзе.

LCC Міжнародны ўніверсітэт
літ.: LCC tarptautinis universitetas
Арыгінальная назва літ.: LCC tarptautinis universitetas
Міжнародная назва англ.: LCC International University
Заснаваны 1991
Тып прыватная ВНУ
Размяшчэнне Клайпеда
Сайт lcc.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Установа заснаваная ў 1993 годзе сумеснымі намаганнямі літоўскіх, канадскіх і амерыканскіх фондаў. Студэнты ўніверсітэта навучаюцца па шасці праграмах бакалаўрыяту: міжнароднае дзелавое адміністраванне, англійская мова і літаратура, псіхалогія, тэалогія, сучасныя камунікацыі і міжнародныя адносіны і развіццё. Установа таксама прапануе дзве праграмы на суісканне ступеня магістра мастацтваў (M.A.): выкладанне англійскай мовы носьбітам іншых моў і міжнародную праграму менеджменту ў партнёрстве з універсітэтам Тэйлара (штат Індыяна, ЗША).

У цяперашні час колькасць студэнтаў складае каля 650 чалавек (з якіх 33 % — з Літвы, 67 % — з іншых краін), якія прыязджаюць у Клайпеду з больш чым 50 краін свету. Кожны семестр каля 35 студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, прыязджаюць у Клайпеду з паўночнаамерыканскіх універсітэтаў. Адна траціна выкладчыкаў — літоўцы, а дзве траціны — выхадцы з Заходняй Еўропы, Канады і ЗША.

Спасылкі правіць