Чына лясная

від раслін
(Пасля перасылкі з Lathyrus sylvestris)

Чына лясная[3], або Жураўліны гарох[4][5] (Láthyrus sylvéstris) — кветкавая расліна, від роду Чына (Lathyrus) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Тыпавы від (лектатып) роду.

Чына лясная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lathyrus sylvestris L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25881
NCBI  313117
EOL  703984
GRIN  t:21619
IPNI  502035-1
TPL  ild-8886

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прасцёртае, крылатае, да 2 м даўжынёй, моцна разгалінаванае. Лісце на крылатых хвосціках, з адной парай ланцэтных лісточкаў 5—12 см даўжынёй і 6—20 мм шырынёй, на верхавіне адцягнутых у вострую вяршыньку, якія сканчаецца вусікам.

Кветкі па 3—8 і больш у гронках на пазухавых слаба граневых кветканосах, ружовыя, кветаножкі іх прамыя або адхіленыя. Чашачка шыроказваночкавая, ніжні яе зубец даўжэй астатніх. Сцяг з круглява-авальнай пласцінкай, на верхавіне з выманнем, і кароткім вузкім кіпцікам.

Бабы 6—7 см даўжынёй і 0,7—1 см шырынёй, сціснутыя, даўгавата-лінейныя. Насенне шарападобнае або даўгаватае.

Распаўсюджанне правіць

Сустракаецца па лясных ўзлесках і ў зарасніках кустоў, шырока распаўсюджаны ў Еўропе і на Каўказе.

Таксанамія правіць

Lathyrus sylvestris L., Sp. Pl. 2: 733 (1753).

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць