Leucochloridium paradoxum — від паразітычных плоскіх чарвякоў з класу Digenea, які атрымаў назву з-за незвычайнасці свайго цыкла развіцця. Паразітуе ў кішачніку некаторых відаў вераб’іных птушак (Passeridae), выкарыстоўваючы бруханогіх як прамежкавага гаспадара.
Даўжыня дарослай асобіны да 2 мм, шырыня да 1 мм. Дарослая форма жыве ў кішачніку некаторых вераб’іных птушак, прымацоўваючыся да цела гаспадара ротавымі і брушнымі прысоскамі. Яйцы з птушыным памётам трапляюць на траву, дзе іх павінен праглынуць прамежкавы гаспадар паразіта — слімак Succinea putris. У целе слімака з яец развіваецца лічынка — мірацыдый, што ператвараецца потым у спарацысту. Унутры спарацысты ўзнікаюць дробныя лічынкі, якія нагадваюць дарослага чарвяка. Спарацыста павялічваецца ў памерах, утвараючы вырасты, якія распаўсюджваюцца па целе слімака. Калі адзін з вырастаў спарацысты трапляе ў «рожкі» слімака, ён павялічваецца ў дыяметры і становіцца ярка-зялёным. На вырасце з’яўляюцца цёмныя кругі, а на яго канцы — пляма. У такім выглядзе ён добра прыкметны звонку скрозь скурны пакроў слімака. Выраст пачынае здзяйсняць частыя паторгванні. Дзякуючы вонкаваму выгляду і рухам ён становіцца падобным на вусеня матыля. З-за такога падабенства ён прыцягвае ўвагу птушак, якія праглынаюць «вусеня». Так паразіт трапляе ў асноўнага гаспадара. Рожкі, адарваныя птушкай, рэгенеруе і туды пранікае новы выраст спарацысты.
↑Carus, C. G. (1835). Einen merkwürdigen schöngefärbten Eingeweidewurm, Leucochloridium paradoxum mihi, und dessen parasitische Erzeugung in einer Landschnecke, Succinea amphibia Drap. Helix putris Linn. Nova Acta Physico-Medica Academiae Caesareae Leopoldino-Carolinae Naturae Curiosum17: 85–100. ТекстАрхіўная копія ад 8 студзеня 2014 на Wayback Machine(ням.)(Праверана 8 студзеня 2014)