Бружмель татарскі

(Пасля перасылкі з Lonicera tatarica)

Бружмель татарскі[4], Бружмень татарскі[5] (Lonícera tatárica) — расліна роду Бружмель сямейства Бружмелевыя, дэкаратыўны куст.

Бружмель татарскі

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera tatarica L.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35306
NCBI  447676
EOL  488739
GRIN  t:22644
IPNI  149131-1
TPL  kew-2340703

Батанічнае апісанне правіць

Бружмель татарскі — лістападны куст вышынёй 1-3 м.

Парасткі полыя. Кара маладых парасткаў жаўтлява-бурая, пакрытая дробнымі цёмнымі чачавічкамі; у старых парасткаў кара шэрая, адслойваецца палосамі.

Лісце яйкападобнае або даўгавата-яйкападобнае, 3-6 см даўжынёй, цэльнакрайняе.

Кветкі парныя, даўжынёй да 2 см, з двухгубым венчыкам белага або ружовага колеру, размешчаны ў пазухах лісця. Цвіце бружмель татарскі ў маі — чэрвені.

Плады шарападобныя, чырвоныя або аранжавыя, часта зрослыя парамі ў аснаванні, дыяметрам каля 6 мм, спеюць у ліпені — жніўні. Неядомыя, горкія на смак.

Распаўсюд і асяроддзе пражывання правіць

У дзікім выглядзе расце на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі, у Сібіры, перадгор’ях Цянь-Шаня і Алтая[6][7][8].

Прымяненне правіць

Бружмель татарскі дзякуючы хуткаму росту і непераборлівасці часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага кустоўя. Асабліва дэкаратыўны ён падчас цвіцення і плоданашэння.

Мароза — і засухаўстойлівы, непатрабавальны да якасці глебы. Лёгка размножваецца насеннем і тронкамі. Існуе некалькі садовых формаў, якія адрозніваюцца афарбоўкай кветак, формай лісця і кампактнасцю куста[9].

Добры майска-чэрвеньскі меданос. Мёд светлы, пылок бруднавата-жоўты[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Lonicera morrowii A. Gray.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  6. Деревья и кустарники СССР / Под ред. П. И. Лапина. — М.: Мысль, 1966. — С. 537.
  7. Головкин Б. Н. и др. Декоративные растения СССР. — М.: Мысль, 1986. — С. 255.
  8. Гроздова Н. Б. и др. Деревья, кустарники и лианы: Справ. пособие. — М.: Лесн. пром-сть, 1986. — С. 122—123.
  9. Коновалова Т. Ю., Шевырёва Н. А. Декоративные кустарники, или 1000 растений для вашего сада. Иллюстр. справочник. — М.: Фитон+, 2004. — С. 86. — ISBN 5-93457-070-6.
  10. Абрикосов Х. Н. и др. Жимолость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць