Look What You Made Me Do (песня Тэйлар Свіфт)

«Look What You Made Me Do»  (бел. «Паглядзі, што ты прымусіў мяне рабіць») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана 25 жніўня 2017 года на лэйбле Big Machine Records. У гэты ж дзень адбылася прэм'ера лірык-відэа песні на афіцыйным YouTube-канале спявачкі. Аўтарамі выступілі Тэйлар Свіфт і Джэк Антонаф, акрамя таго быў выкарыстанны матэрыял аўтарства Фрэда Фэрбраса, Рычарда Фэрбраса і Роба Манзолі, якім з'яўляецца сэмпл сінгла 1992 года «I'm Too Sexy» гурта Right Said Fred[1][2].

«Look What You Made Me Do»
Вокладка сінгла «Look What You Made Me Do» (Тэйлар Свіфт, 2017)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Reputation
Выпушчаны 25 жніўня 2017
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр электраклэш, поп, данс-поп, электрапоп
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Джэк Антонаф, Фрэд Фэрбрас, Рычард Фэрбрас, Роб Манзолі
Працягласць 3:31
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Джэк Антонаф
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«New Romantics»
(2016)
«Look What You Made Me Do»
(2017)
«...Ready for It?»
(2017)

«Look What You Made Me Do» яшчэ далей аддаліў Свіфт ад папярэдніх работ у стылі кантры-музыкі і наблізіў спявачку да жанру альтэрнатыўнай электроннай музыкі.[3]. У лірычным плане кампазіцыя выканана ў агрэсіўным тоне: Тэйлар прызнае дамінуючае становішча над неназванымі нядобразычліўцамі і кажа пра непазбежнасць наступстваў за ганебныя ўчынкі ў свой адрас[4][5].

Аўтарытэтныя крытыкі, якім загадзя паведамілі пра выхад сінгла, апублікавалі змешаныя рэцэнзіі на кампазіцыю, палічыўшы яе новым кірункам кар'еры спявачкі[6][7][8][9]. Іншыя аглядальнікі зрабілі выснову, што тэма адплаты стала збітай для Свіфт і не прынесла нічога новага ў творчасць спявачкі і, наадварот, паказвае музычную дэградацыю выканаўцы[10][11][12][13].

Песня ўначаліла шматлікія хіт-парады, сярод якіх чарты ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Аўстралія.

ГісторыяПравіць

Музычныя крытыкі апісалі жанр «Look What You Made Me Do» як электраклэш[14], поп[14], данс-поп[15] электрапоп[16].

Песня напісана ў мінорнай танальнасці ля мінор з тэмпам 128 удараў у хвіліну[17].

Рычард Фэрбрас, Фрэд Фэрбрас і Роб Манзоли, члены брытанскага танцавальнага поп-гурта Right Said Fred, пазначаны ў якасці суаўтараў песні, так як яна ўключае мелодыю іх хіта 1992 года «I'm Too Sexy». Па словах Фрэда Фэрбраса, з ім і яго братам звязаліся за тыдзень да выпуску «Look What You Made Me Do» і спыталі ці можа адна «сучасная поп-спявачка» — чыё імя не было названа — выкарыстоўваць частку іх песні для яе будучага сінгла[18]. Хоць браты пагадзіліся на здзелку, яны афіцыйна не даведаліся імя спявачкі, аб якой ідзе гаворка, да раніцы таго дня, калі адбыўся рэліз сінгла, але здагадаліся па розных прыкметах, хто яна[18]. Абодва браты сказалі, што ім спадабалася песня «Look What You Made Me Do»; Фрэд Фэрбрас сказаў у інтэрв'ю часопісу "Rolling Stone": «Мне падабаецца цынічны аспект лірыкі, таму што і наш 'I'm Too Sexy' — гэта цынічная песня, і я думаю, што яна добра гэта зрабіла»[18].

ВодгукіПравіць

Крытычныя водгукіПравіць

Песня атрымала рознанакіраваныя водгукі музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Журналіст Рэндзі Люіс з газеты "The Telegraph" станоўча ацаніў песню, мяркуючы, што сумесная праца Тэйлар і Антоноффа спалучае як папулярныя музычныя клішэ і хады, якія выкарыстоўваюцца ў многіх сучасных хітах, так і новыя мелодыку і рытмы, а таксама дадаў: "Музычна, трэк пастаянна змяняецца, выяўляецца мноства супярэчнасцей і супярэчлівых эмацыйных станаў, выражаных у тэкстах"[19]. Мара Карсан з газеты "LA Times" і Крыс Уілман з часопіса "Variety" таксама высока ацанілі ўваходжанне Свіфт у больш змрочную поп-музыку[20].

У той жа час Маура Джонстан з "The Guardian" напісала змяшаны агляд песні, сказаўшы: «Вяртанне поп-зоркі поўнае вісцаральных расчараванняў, але незразумела, ці гуляе ролю яна ці застаецца сама сабой»[16]. Брытані Спанос з часопіса "Rolling Stone" лічыць, што песня адзначыла працяг варожасці паміж Свіфт і рэперам Канье Уэстам[15]. Аглядальнік Х'ю Макінтай з часопіса "Forbes" раскрытыкаваў змяненне стылю спявачкі, заяўляючы, што гэта «не падобна на Тэйлар Свіфт» і што «ў гэтым ёсць некаторыя перагібы»[21]. Хардзіп Фул з "New York Post" назваў песню «самай інтрыгавальна незвычайнай музыкай Свіфт, выпушчанай ёю на цяперашні час» і «займальным трэйлерам для яе новага альбома "Reputation[22]. "Pitchfork" ужо ў сваім загалоўку адклікаецца пра песню, як «хардкор» («a hardcore self-own»)[23].

Узнагароды і намінацыіПравіць

Сінгл «Look What You Made Me Do» атрымаў намінацыю «Лепшы відэакліп» на прэміі MTV Europe Music Awards 2017, але так і не перамог у ёй[24]. На прэміі iHeartRadio Music Awards сінгл атрымаў 2 намінацыі: «Лепшы тэкст песні» і «Лепшы кліп», але зноў прайграў.

Камерцыйны поспехПравіць

Музычны партал "HitsDailyDouble" паведаміў, што за першыя 24 гадзіны «Look What You Made Me Do» атрымала аўдыторыю звыш 20 млн. чалавек на радыёстанцыях і была загружана больш за 100 тыс. раз на тэрыторыі Злучаных Штатаў, папярэдне акупаваўшы першыя радкі ў онлайн-краме iTunes Store. Гэта сведчыла аб тым, што за дзень кампазіцыя прадалася на 20% больш, чым яе папярэдні лід-сінгл «Shake It Off», які, у сваю чаргу, быў распраданы тыражом 544 тыс. копій за першы тыдзень і дэбютаваў на вяршыні амерыканскага чарта "Billboard" Hot 100. Некаторыя выданні выказалі меркаванне, што вялізны ажыятаж вакол песні паспрыяе росту продажаў да канца тыдня[25][26].

Праз дзень з моманту рэлізу «Look What You Made Me Do» быў праслуханы больш за 7.9 мільёнаў разоў па ўсім свеце ў сэрвісе струменевых праслухваньняў Spotify, адпаведна заняўшы першае месца ў сусветным рэйтынгу праслухоўванняў[27].

У ЗША усяго за тры дні радыёэфіру «Look What You Made Me Do» дэбютаваў на пазіцыі № 77 у асноўным чарце "Billboard" Hot 100. Таксама ён апыніўся на пазіцыі № 23 у мультыжанравым чарце Radio Songs з аўдыторыяй у 46 млн радыёслухачоў, паводле дадзеных службы Nielsen Music. Дзякуючы неверагоднай колькасці радыёратацый сінгл падняўся на месца № 16 у чарце Adult Pop Songs (airplay) і № 21 у чарце Pop Songs, што стала лепшым паказчыкам у 2017 годзе, а таксама дэбютаваў на пазіцыі № 22 у чарце Adult Contemporary[28]. Было прададзена каля 200,000 лічбавых копій за адзін дзень продажаў у ЗША, што перавысіла паказчык хуткасці загрузак, раней усталяваны сінглам «Shape of You» Эда Шырана[29]. Акрамя таго, «Look What You Made Me Do» быў найбольш запатрабаванай песняй на ўсіх 187 поп-радыёстанцыях, якія ўлічваюцца Mediabase, пабіўшы рэкорд, усталяваны сінглам «Can't Stop the Feeling!» Джасціна Тымберлейка у 2016 годзе, які быў запатрабаваны на 186 радыёстанцыях поп-музыкі[30]. Праз тырдзень песня паднялася з 77-га месца на пазіцыю 1 радок у чарце "Billboard" Hot 100, стаўшы пятым у гісторыі самым буйным скокам наверх і пятым чарттоперам для Тэйлар Свіфт ў ЗША.

У Вялікабрытаніі менш чым за тыдзеньбыло прададзена 20,000 копій сінгла і загружана па стрымінгу 2,4 млн разоў[31]. У выніку песня стала першым для Свіфт чарттоперам у гэтай краіне, разышоўшыся тыражом у 30,000 копій і 5,3 млн срымінгу за поўны тыдзень.

Ужо праз месяц пасля рэлізу «Look What You Made Me Do» быў распраданы накладам у 2 мільёна копій ва ўсім свеце. Зараз гэты паказчык ужо большы за 4 мільёны.

На прыканцы года сінгл меў ужо тройчы плацінавы статус у ЗША.

Музычнае відэаПравіць

Лірык-відэа песні выйшла на афіцыйным YouTube-канале спявачкі. Яно ў значнай ступені заснавана на графічным дызайне амерыканскага мастака Сола Баса, выкарыстаным у фільме "Vertigo" (1958)[16]. Яго прадзюсіравалі Тэйлар Свіфт і амерыканскі рэжысёр музычных відэа, фільмаў і рэкламных ролікаў Джозэф Кан[32]. Афіцыйнае музычнае відэа было ўпершыню паказана 27 жніўня 2017 года на цырымоніі 2017 MTV Video Music Awards[33]. У першы дзень кліп праглядзялі больш за 43 мільёны чалавек, што стала абсолютным рэкордам YouTube.

Падрыхтоўка музычнага відэа пачалася яшчэ ў студзені 2017 года, у той час як сама здымка праходзіла ў маі[34][35]. Танцавальныя нумары паставіў харэограф Тайс Дзіор, які працаваў разам з Тэйлар над кліпам «Shake It Off»[34], а макіяж рыхтаваў Біл Корсо[36]. Канчатковая апрацоўка відэа працягвалася да самай раніцы яго рэлізу[35]. Паведамлялася таксама, што алмазы, якія выкарыстоўваюцца ў адной са сцэн, з'яўляюцца сапраўднымі. Брыльянты, запазычаныя ў знакамітага ювеліра Ніла Лэйна, валодаюць коштам больш за 10 мільёнаў даляраў[37].

Джойс Чэн з амерыканскага часопіса Rolling Stone, аналізуючы кліп, выявіў 13 схаваных пасланняў або малапрыкметных нюансаў, якія могуць мець значэнне і якія можна прапусціць пры першым праглядзе[38]. З ім пераклікаецца і Люсі Вуд з брытанскай газеты Metro, якая вылучыла ў кліпе 21 момант з рознымі відавочнымі і няяўныя пасланнямі[39].

ЧартыПравіць

Штотыднёвыя чартыПравіць

Чарт (2017) Вышэйшая
пазіцыя
  Argentina Anglo 4
  ARIA 1
  Ö3 Austria Top 75 2
  Ultratip Flanders 8
  Ultratip Wallonia 39
  Canadian Hot 100 1
  Canada AC 33
  Canada CHR/Top 40 10
  Canada AC Hot 10
  Chile Anglo 6
  Colombia Anglo 4
  HRT 1
  SRádio Top 100 39
  Singles Digitál Top 100 1
  Tracklisten 12
  El Salvador 9
  Eurochart Hot 100 Singles 1
  Ecuador Anglo 5
  Suomen virallinen latauslista 8
  Finland Digital Songs 1
  SNEP 4
  Media Control AG 3
  Greece Digital Songs 1
  Guatemala Anglo 1
  Hungary Single Top 40 3
  Hungary Stream Top 40 1
  IRMA 1
  Media Forest 1
  Media Forest TV Airplay 4
  FIMI 10
  Japan Hot 100 7
  Japan Hot Overseas 1
  Japan Radio Songs 1
  Latvijas Top 40 2
  Lebanese Top 20 1
  M-1 Top 40 8
  Luxembourg Digital Songs 7
  RIM 1
  Mexico Anglo 2
  Dutch Top 40 7
  Mega Top 50 1
  Single Top 100 13
  RIANZ 1
  VG-lista 6
  Panama Anglo 6
  Philippine Hot 100 1
  AFP 4
  Republica Dominicana Anglo 6
  Airplay 100 64
  Tophit 56
  Official Charts Company 1
  Singles Digitál Top 100 1
  Gaon 6
  PROMUSICAE 1
  Sverigetopplistan 7
  Schweizer Hitparade 6
  UK Singles Chart 1
  Billboard Hot 100 1
  Billboard Adult Contemporary 19
  Billboard Adult Top 40 7
  Dance Club Songs 9
  Billboard Mainstream Top 40 1
  Billboard Rhythmic 20
  Venezuela Anglo 9

Зноскі

  1. Dee Lockett Taylor Swift Declares the Old Taylor Dead on New Song, 'Look What You Made Me Do' (англ.) . "Vulture.com" (25 жніўня 2017).
  2. Taylor Swift — Look What You Made Me Do (руск.) . "pop-culture.ru" (25 жніўня 2017).
  3. Brittany Spanos Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do': Are Fans Ready for Her Dark Side? (англ.) . "Rolling Stone".
  4. Taylor Swift's new song polarizes social media (англ.) . "Entertainment Weekly".
  5. Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do': Are Fans Ready for Her Dark Side? (англ.) . "nrp.org" (26 жніўня 2017).
  6. http://people.com/music/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-importance/
  7. https://www.spin.com/2017/08/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-review/
  8. https://www.theringer.com/music/2017/8/25/16201942/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-exit-survey
  9. http://www.insideedition.com/headlines/25171-taylor-swift-releases-aggressive-new-song-to-mixed-reviews-i-miss-the-old-taylor
  10. https://www.theguardian.com/music/2017/aug/25/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-review
  11. http://pitchfork.com/reviews/tracks/taylor-swift-look-what-you-made-me-do/
  12. https://www.washingtonpost.com/news/arts-and-entertainment/wp/2017/08/25/look-what-you-made-me-do-the-old-taylor-swift-is-dead-but-the-new-one-still-wants-revenge/?utm_term=.6b32881b434d
  13. http://www.vh1.com/news/325092/taylor-swift-look-what-you-made-me-do/
  14. 14,0 14,1 Taylor Swift Unleashes New Single 'Look What You Made Me Do'. Праверана 25 жніўня 2017.
  15. 15,0 15,1 Spanos, Brittany. Taylor Swift Releases Apparent Kanye West Diss Song 'Look What You Made Me Do' , Rolling Stone (August 25, 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  16. 16,0 16,1 16,2 Johnston, Maura Acid gossip that borrows from better songs – Taylor Swift: Look What You Made Me Do review. The Guardian (24 Жнівень, 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  17. Sheetmusicdirect.us Look What You Made Me Do.
  18. 18,0 18,1 18,2 Right Said Fred on Taylor Swift's 'Cynical' 'Look What You Made Me Do'. Праверана 25 Жнівень 2017.
  19. Lewis, Randy. Taylor Swift drops 'Look What You Made Me Do' and it's aggressive , The Telegraph (August 25, 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  20. Willman, Chris. Song Review: Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' , Variety (August 25, 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  21. McIntyre, Hugh. Taylor Swift Unleashes New Single 'Look What You Made Me Do' , Forbes (August 25, 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  22. Phull, Hardeep. Taylor Swift burns Kim and Kanye in comeback single , New York Post (August 25, 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  23. https://www.facebook.com/Pitchfork/posts/10155532657046000
  24. http://www.mtvema.com/ru-ru
  25. http://hitsdailydouble.com/news&id=308113
  26. http://hitsdailydouble.com/news&id=308105
  27. https://open.spotify.com/user/spotifycharts/playlist/37i9dQZEVXbLRQDuF5jeBp
  28. Trust, Gary. Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Headed for No. 1 на Billboard Hot 100 Next Week , Billboard (August 28, 2017). Праверана 29 жніўня 2017.
  29. Caulfield, Keith (August 26, 2017). "Taylor Swift's 'Look' Heads for Half-Million Sales, Biggest Week Since Adele's 'Hello'". Billboard. http://www.billboard.com/articles/columns/chart-beat/7942107/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-new-song-sales-week-debut-downloads. Retrieved on August 29, 2017. 
  30. Cantor, Brian. Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Record Breaks For Pop Radio hits popups Adds , Headline Planet (August 29, 2017).
  31. Taylor Swift could earn her first UK Number 1 single this Friday. Official Charts Company (29 жніўня 2017). Праверана 29 жніўня 2017.
  32. Whittaker, Alexandra Here's Every Lyric from Taylor Swift's New Song 'Look What You Made Me Do' (англ.) . InStyle (25 жніўня 2017).
  33. Sandra Gonzalez, Lisa Respers France Taylor Swift returns with single 'Look What You Made Me Do' (англ.) . CNN (25 жніўня 2017).
  34. 34,0 34,1 Murphy, john doe EXCLUSIVE: Todrick Hall Reveals Secrets From Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Music Video (30 жніўня 2017). Праверана 25 жніўня 2017.
  35. 35,0 35,1 "We started concepting and prepping it in January. Shot in May. Post production until tomorrow morning. You see it Sssssssunday." - Joseph Kahn on Twitter (25 жніўня 2017). Праверана 30 жніўня 2017.
  36. "Bill Corso was make-up artist who created Zombie Taylor." - Joseph Kahn on Twitter (28 жніўня 2017). Праверана 30 жніўня 2017.
  37. Gordon, Julie Taylor Swift's diamond bath cost more than $10M. Page Six (29 жніўня 2017). Праверана 30 жніўня 2017.
  38. Joyce Chen Taylor Swift's 'Look What You Made Me Do' Video Decoded: 13 Things You Missed (29 жніўня 2017). Праверана 30 жніўня 2017.
  39. Lucy Wood Each and every single dig that Taylor Swift makes in the Look What You Made Me Do music video (28 жніўня 2017). Праверана 30 жніўня 2017.