Luidia

(Пасля перасылкі з Luidiidae)

Luidia — род марскіх зорак з атрада Paxillosida. Вылучаецца ў манатыпнае сямейства Luidiidae[1]. Адны з найбольш прымітыўных сучасных марскіх зорак.

Luidia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Luidia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  156865
NCBI  60583
FW  31494

Апісанне правіць

Прамяні доўгія і гнуткія, абрамлены шматлікімі іголачкамі, іх колькасць у розных відаў вар'іруе ад 5 да 11. Афарбоўка звычайна няяркая шаравата- або зелянява-бурая. Амбулакральныя ножкі без прысосак. Папулы маюць выгляд галінаваных вырастаў, а не простых выгнутасцяў скуры, як у ва ўсіх астатніх марскіх зорак.

Арэал і месца пражывання правіць

Жывуць на невялікіх глыбінях цёплых і трапічных мораў. Насяляюць пясчанае дно, па якому поўзаюць не толькі па яго паверхні, але і закапаўшыся ў тоўшчу пяску.

Зноскі

  1. Mah, C. L. (2013).