Lumene
Lumene — фінскі брэнд касметыкі. Заснаваны ў Каўклахты (Kauklahti), Эспаа. Гандлёвая марка Lumene была створана ў 1970 годзе і названа ў гонар нябесна-блакітнага возера Lummenne ў Кухмойнене — азёрным краі Фінляндыі. Прадукты Lumene распрацоўваюцца і вырабляюцца ў Фінляндыі. Асноўнымі рынкамі кампаніі з’яўляюцца Фінляндыя, Скандынавія, ЗША і Расія.
LUMENE Oy | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1948 |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | касметыка |
Абарот | €90 мільёнаў (2012) |
Колькасць супрацоўнікаў | 530 [1] |
Сайт |
lumene.com lumene.com/ru |
ГісторыяПравіць
Заснаваная як частка фармацэўтычнага канцэрна ў канцы 1940-х гадоў, Lumene аддзялілася ў самастойную кампанію ў 1970 годзе і ўсяго праз 3 гады стала лідарам рынку касметыкі ў Фінляндыі.