Дзераза

(Пасля перасылкі з Lycopodium)

Дзераза́[2], Лікаподый (Lycopodium) — род споравых раслін сямейства дзеразовых.

Дзераза

Дзераза звычайная (Lycopodium clavatum) — тыпавы від рода Дзераза.
Агульны від расліны. Германія.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lycopodium L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17013
NCBI  3251
EOL  37542
GRIN  g:7057
IPNI  30000138-2
FW  319899

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя вечназялёныя расліны з доўгімі вілавата-галінастымі (дыхатамічнымі) паўзучымі сцёбламі даўжынёй да 2 м. Ад сцёблаў адыходзяць вертыкальныя густааблісцелыя парасткі вышынёй да 30 см, са стробіламі на канцах. Лісце дробнае, сядзячае, лінейна-ланцэтнае, размешчана спіралямі. Стробілы адзіночныя або іх па некалькі на канцах галінак, сядзячыя ці на доўгіх ножках.

Арэал і экалогія правіць

Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар'і; на Беларусі 2 віды: дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) і дзераза гадавая (Lycopodium annotinum). Растуць у яловых, хваёвых, радзей у мяшаных і лісцевых лясах.

Таксанамія правіць

Віды правіць

Род уключае 70 відаў[3].

Змены сінанімікі правіць

Некаторыя віды, якія раней адносілі да роду Дзераза, але цяпер змяшчаюць у іншыя роды, у тым ліку, у роды баранец (Huperzia), дзярэзка (Lycopodiella), дыфазіястр (Diphasiastrum)

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя, фарбавальныя (даюць жоўтую фарбу) і дэкаратыўныя расліны. Сухія споры маюць да 50 % тлустага алею, выкарыстоўваюцца ў медыцыне (як дзіцячая прысыпка), у ліцейнай вытворчасці. Некаторыя віды ядавітыя.

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Lycopodium L. (англ.) (Праверана 8 лютага 2012)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 78. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. The Plant List: Lycopodium

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Плаун: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)