Lysichiton (ад стар.-грэч.: λύσις — вызваленне χιτών — вопратка, адзенне) — род шматгадовых кветкавых раслін сямейства Ароннікавыя (Araceae). Род уключае 2 віды, якія адрозніваюцца колерам покрыва: Lysichiton camtschatcense з белым покрывам і Lysichiton americanus з жоўтым покрывам. Першапачаткова яны лічыліся конспецыфічнымі і абодва апісваліся пад адным імем Lysichiton camtschatcense.

Lysichiton

Lysichiton americanus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lysichiton Schott, 1857

Два віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500399
NCBI  174225
EOL  38369
GRIN  g:7074
IPNI  2837-1

Батанічнае апісанне правіць

Віды роду - водна-балотныя расліны, якія жывуць на адным месцы доўгія гады. Яны маюць кароткія, вертыкальныя карэнішчы, ярка-зялёнае лісце, авальна-эліптычнай формы, клінавата звужаюцца дадолу, сабраны ў разетку па некалькі штук і размешчаны на кароткіх хвосціках. Ранняй вясной, да разгортвання лісця на расліне з'яўляецца суквецце, якое нагадвае калу, з катахам цыліндрычнай формы, загорнуты ў крыючы ліст. Плады заключаны ў белай мясістай восі катаха і маюць зялёны колер. Насенне ў колькасці 2 (4) акружана сліззю[3].

Арэал правіць

Прадстаўнікі роду растуць на ўсходзе Азіі і на Далёкім Усходзе. У заходнім паўшар'і сустракаецца на Алясцы і захадзе ЗША[4].

Значэнне правіць

У адвараным і здробненым выглядзе бацвінне выкарыстоўваюць для адкорму свіней. Японскія навукоўцы рэкамендуюць прымяняць гэту расліну пры захворваннях дыхальных шляхоў[5]. Таксама віды роду выкарыстоўваюць як дэкаратыўныя расліны ў ландшафтным дызайне.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Лизихитон (руск.)
  4. Lysichiton
  5. Лизихитон (руск.)

Літаратура правіць

  • Magnoliophyta: Alismatidae, Arecidae, Commelinidae (in part), and Zingiberidae. Flora of North America Editorial Committee, eds. 2000. — New York: Oxford University Press, 2000. — 352 с.

Спасылкі правіць