M44 (каталог Месье), скопішча Жолаб / Вулей, (англ.: Praesepe / Beehive) — рассеянае скопішча ў сузор'і Рака.

Зорнае скопішча
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Арат
Дата адкрыцця 260 г. да н.э
Абазначэнні 44,
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып Рассеянае скопішча
Прамое ўзыходжанне 08гадз 40,4мін
Схіленне 19° 41′
Адлегласць 580 св. гадоў (178 пк)
Бачная зорная велічыня (V) +3,7
Бачныя памеры (V) 95,0′
Сузор’е Рак

Гісторыя адкрыцця

правіць

Скопішча было вядома Арату ў 260 г. да н. э. Шарль Месье ўключыў яго ў каталог каметападобных аб'ектаў, нягледзячы на яго відавочную прыроду зорнага скопішча.

Цікавыя характарыстыкі

правіць

Скопішча знаходзіцца на адлегласці 577 светлавых гадоў ад Зямлі. Гэта адно з бліжэйшых да Зямлі скопішчаў пасля Патоку Вялікай Мядзведзіцы, Гіяд і Плеяд. Узрост скопішча ацэньваецца ў 730 мільёнаў гадоў. Першапачаткова абазначэнне Баера ε Рака было прыпісана ўсяму скопішчу.

Вядома больш за 200 членаў скопішча, самыя яркія зоркі - каля шостай зорнай велічыні. Адным з самых яскравых элементаў скопішча з'яўляецца зорка ε Рака, таксама вядомая як 41 Рака.

Па многіх параметрах скопішча падобнае да Гіяд, напрыклад, мае аднолькавыя з імі кірунак і хуткасць руху ў прасторы.