M67 (M67 Fragmentation Hand Grenade) — ручная аскепкавая граната, з 1969 года была прынята на ўзбраенне войскам ЗША. Прызначана для знішчэння жывой сілы ў баю. Да цэлі граната дастаўляецца кідком рукой чалавека.

Характарыстыкі правіць

  • Маса, г: 396,9
  • Даўжыня, мм: 90
  • Дыяметр, мм: 64
  • Выбуховае рэчыва: Composition B
  • Маса выбуховага рэчыва, г: 184.3

Корпус гранаты з цяжкага металу, які з'яўляецца аскепкастваральным. Выбуховае рэчыва Composition B (кампазіцыя B) уяўляе сабой цякучую сумесь трынітраталуолу (TNT) і гексагену (RDX). Стандартны склад кампазіцыі Б — 59,5 % RDX і 39,4 % TNT с даданнем 1 % парафіну. Выніковая хуткасць дэтанацыі дадзенай камбінацыі выбуховага рэчыва гранаты — 8050 м/с.

Радыус паражэння аскепкамі гранаты 15 метраў, радыус магчымага паражэння 25 метраў.

Баявая граната афарбоўваецца ў аліўкава-шараваты колер.

Выкарыстанне правіць

Выбух гранаты адбываецца праз 4-6 секундаў пасля спуску прыціскнога рычага. Перад кідком трэба выдаліць засцерагальнае кольца, прыціснуўшы рычаг пальцамі да корпуса гранаты.

Спасылкі правіць