MINSK (фільм)

мастацкі фільм

«MINSK»мастацкі фільм расійскага рэжысёра Барыса Гуца[ru] пра падзеі лета-восені 2020 года ў Беларусі.[2] Прэм’ера запланавана на восень 2021 года.[3]

MINSKM:
Постар фільма
Жанр political thriller film[d][1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар Дар’я Ліхачова
Кінакампанія Estonian Film Institute[d]
Бюджэт 80 000 €
Краіна
Мова руская
Год 2022
IMDb ID 14814320
Афіцыйны сайт (руск.)

Сюжэт правіць

Героі фільма Юля (Анастасія Шамякіна) і Паша (Аляксей Масладудаў) толькі пабраліся шлюбам і плануюць сумеснае жыццё. У жнівеньскі дзень яны выходзяць на прагулку па Мінску і трапляюць у самую гушчу беларускіх пратэстаў.

Здымкі правіць

Першапачаткова стваральнікі фільма шукалі лакацыю для здымак у Расіі яшчэ ў лістападзе 2020 года. Для гэтага былі адабраны 9 маскоўскі абласных гарадоў і Тула. Аднак і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі[ru], і мясцовыя ўлады, і УМУС РФ адмовілі ўсе варыянты[4]. У выніку, здымаўся фільм ў раёне Ласнамяэ[et] Таліна (Эстонія)[5] адным кадрам. Эстонскі інстытут кіно выдаткаваў на здымкі фільма 80 000 еўра[6].

Акцёры правіць

  • Аляксей Масладудаў
  • Анастасія Шамякіна
  • Анастасія Проніна
  • Даніл Сцяклоў
  • Максім Стаянаў
  • Юлія Аўг[ru]
  • Алег Гас
  • Філіп Магільніцкі
  • Яўген Каракоўскі
  • Іван Мулін
  • Міхаіл Шыраеў
  • Арцём Гарэеў
  • Аляксей Дамавой
  • Аляксандр Жыленка

Пракат правіць

У чэрвені 2021 года падчас паездкі ў Маскву міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў перамовы з Сяргеем Лаўровым, у тым ліку, і аб забароне паказа фільма ў Расіі.[7]

Зноскі

  1. Малюкова Л. Л. Борис Гуц: «Сидят молча, но стиснув зубы. Ждут»Новая газета, 2021.
  2. «Охххх…. Трейлер пробирает!»: в сети появился тизер фильма «Minsk» о беларусских протестах (руск.). Reform.by (7 ліпеня 2021). Праверана 9 кастрычніка 2021.
  3. Неведомская, Татьяна. Белорусский протест одним кадром: как снимался фильм «Minsk» (руск.). Deutsche Welle (18 ліпеня 2021). Праверана 9 кастрычніка 2021.
  4. «Зритель должен стать участником этих событий»: интервью с режиссером фильма MINSK — первого кино о протестах в Беларуси, снятого одним кадром (руск.). TV Rain Inc. (2 чэрвеня 2021). Праверана 15 жніўня 2021.
  5. В Ласнамяэ с 26 по 31 мая по ночам пройдут съемки фильма "Минск" про протесты в Беларуси (руск.). ERR.ee (26 мая 2021). Праверана 15 жніўня 2021.
  6. MINSK (эст.). Esitatud taotlused (31 сакавіка 2021). Праверана 15 жніўня 2021.
  7. Шароградский, Андрей. «Будем бороться до последнего». MINSK не вышел, но уже запрещен (руск.). Радыё Свабода (08 июля 2021). Праверана 9 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць