Омскі час
Омскі час (OMST; MSK+3) — часавы пояс, які адрозніваецца ад UTC на 6 гадзін (UTC+6) і на 3 гадзіны ад маскоўскага часу. Гэты афіцыйны час у Омскай вобласці і, (на 2006) у большасці рэгіёнаў Заходняй Сібіры. Часам Омскі час называюць «Новасібірскім». Зімой ў паўночным паўшар'і гэты час таксама выкарыстоўваецца ў цэнтральным і ўсходнім Казахстане і на ўсёй тэрыторыі Кіргізіі.
USZ1 | Калінінградскі час | MSK-1 (UTC+2) |
MSK | Маскоўскі час | MSK (UTC+3) |
YEKT | Екацерынбургскі час | MSK+2 (UTC+5) |
OMST | Омскі час | MSK+3 (UTC+6) |
KRAT | Краснаярскі час | MSK+4 (UTC+7) |
IRKT | Іркуцкі час | MSK+5 (UTC+8) |
YAKT | Якуцкі час | MSK+6 (UTC+9) |
VLAT | Уладзівастоцкі час | MSK+7 (UTC+10) |
MAGT | Магаданскі час | MSK+8 (UTC+11) |
Гісторыя
правіцьДа 1991, Омскі час быў адным з двух часавых паясоў, якія выкарыстоўваліся ў савецкай Сярэдняй Азіі. Акрамя Омскай вобласці ў РСФСР, ён таксама пакрываў усходнія дзве трэці тэрыторыі Казахскай ССР, усю Кіргізскую і Таджыкскую ССР, а таксама ўсходнюю частку Узбекскай ССР. На працягу 2 гадоў пасля распаду СССР, Омская вобласць была адзіным рэгіёнам Расіі ў гэтым часавым поясе. Атрымаўшыя незалежнасць сярэднеазіяцкія рэспублікі адмовіліся ад пераходу на летні час, а Узбекістан і Таджыкістан, акрамя таго, яшчэ і «перасунуліся на захад», перавёўшы стрэлкі на гадзіну назад.
У 1990-х—2000-х гадах у Расіі адбыўся паўсюдны зрух часавых паясоў у бок Масквы. Па стане на 2006, усе (за выключэннем аднаго) заходне-сібірскія рэгіёны, якія раней знаходзіліся ў зоне MSK+4, перайшлі на час MSK+3, далучыўшыся да Омскага часу: Новасібірская вобласць 23 мая 1993 у 00:00, Алтайскі край і Рэспубліка Алтай 28 мая 1995 у 4:00, Томская вобласць 1 мая 2002 у 3:00, Кемераўская вобласць 28 сакавіка 2010.
Асноўныя гарады: