Мальва
Ма́льва[4][5] (Malva) — род кветкавых раслін з сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Мальва | |||||||||||||||||
![]() Мальва лясная (Malva sylvestris) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Malva L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі белага, ружовага або пурпуровага колеру, у пазухах лісця. Плод — зборная сямянка.
РаспаўсюджаннеПравіць
Каля 30 відаў гэтага роду, якія растуць ва ўмераным клімаце Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі і Паўночнай Амерыкі, характарызуюцца перш за ўсё тым, што падчашы ў іх трохлістыя, чаша пяціпадзеленая, пялёсткаў пяць. На тэрыторыі Беларусі 8 дзікарослых відаў. Расце ў лясах, а таксама паўсюдна на пустазельных месцах, на схілах, у агародах, каля платоў, дарог, жылля, як пустазелле.
Гаспадарчае значэннеПравіць
Кармавыя, лекавыя, меданосныя і харчовыя расліны. Культывуюцца ў якасці дэкаратыўных.
ВідыПравіць
Паводле базы даных The Plant List, род уключае 29 відаў[6]:
- Malva aegyptia L.
- Malva alcea L. — Мальва штокружавая, ці Мальва выразаная, ці Палявая ружа, ці Шляз, ці Сляз, ці Палявая рожа, ці Слязюк, ці Сляса[7]
- Malva arborea (L.) Webb & Berthel.
- Malva assurgentiflora (Kellogg) M.F.Ray
- Malva borealis Wallman
- Malva canariensis M.F.Ray
- Malva cathayensis M.G.Gilbert, Y.Tang & Dorr
- Malva cretica Cav.
- Malva durieui Spach
- Malva erecta J.Presl & C.Presl
- Malva hispanica L.
- Malva iljinii Riedl
- Malva lindsayi (Moran) M.F.Ray
- Malva moschata L. — Мальва мускусная
- Malva multiflora (Cav.) Soldano, Banfi & Galasso [syn. Malva linnaei M.F.Ray]
- Malva neglecta Wallr. — Мальва пагрэбаваная, ці Пацёркі, ці Шалежкі, ці Прасты сляз, ці Сляз, ці Слясь, ці Шэляг, ці Перапечкі, ці Праскуркі, ці Свіная рэпа
- Malva nicaeensis All.
- Malva occidentalis (S.Watson) M.F.Ray
- Malva pacifica M.F.Ray
- Malva parviflora L.
- Malva preissiana Miq.
- Malva pseudolavatera Webb & Berthel.
- Malva pusilla Sm. — Мальва нізкая
- Malva stipulacea Cav.
- Malva subovata (DC.) Molero & J.M.Monts.
- Malva sylvestris L. typus — Мальва лясная, ці Рожа лясная, ці Мальва маўрытанская
- Malva tournefortiana L.
- Malva verticillata L. — Мальва кучаравая, ці Гардовіца, ці Зярдовіца, ці Гардавіца, ці Шляс, ці Скулачнік, ці Мальва магілёўская[7]
- Malva vidalii (Pau) Molero & J.M.Monts.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Malva Index Nominum Genericorum. International Association for Plant Taxonomy.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 81. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Напісанне Мальва ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- ↑ Malva (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 сакавіка 2013). Праверана 23 студзеня 2017.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
ЛітаратураПравіць
- Мальва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 43.
- Мальва // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- Просвирник — род Malva: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Malva (англ.) // The Plant List