Адкрыць галоўнае меню

Mean (песня Тэйлар Свіфт)

«Mean» (бел. «Нікчэмны») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 7 сакавіка 2011 на кантры-радыё[1], а 13 сакавіка песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае залаты статус у Канадзе і тры плацінавыя сертыфікацыі ў ЗША. 12 лютага 2012 года песня атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Лепшая кантры-песня» і «Лепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].

«Mean»
Вокладка сінгла «Mean» (Тэйлар Свіфт, 2011)
Сінгл Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 13 сакавіка 2011
Фармат CD-сінгл
Запісаны 2009-2010
Жанр кантры
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 03:58
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Храналогія сінглаў Тэйлар Свіфт
«Back to December»
(2010)
«Mean»
(2011)
«The Story of Us»
(2011)

Змест

ІнфармацыяПравіць

«Mean», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Упершыню песня выйшла ў якасці прома-сінгла 17 кастрычніка 2010 года, а 7 сакавіка 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага сінгла. Праз чатыры дні, 13 сакавіка, кампазіцыя выйшла на СD. У інтэрв'ю спявачка адзначала, што прысвяціла песню тым людзям, якія крытыкуюць кожны яе крок і не задумваюцца над тым, як яна сябе адчувая праз іх словы[3][4]. Пазней стала вядома, што Свіфт напісала песню пра крытыка Боба Ляўседза, які напісаў разгромную і абразлівую рэцэнзію на выступленне Тэйлар на прэміі «Грэмі 2010»[5][6][7].

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

  Песня 'Mean' пра тое, што існуе мільён розных меркаванняў. Я разумею гэта, не ўсім будзе падабаецца ўсё, што ты робіш. Усё роўна будзе нешта, за што цябе заўсёды будуць крытыкаваць. Але я таксама разумею, што існуюць розныя спосабы крытыкаваць кагосьці. Ёсць канструктыўная крытыка, прафесійная крытыка і тыя сітуацыі, калі цябе проста абражаюць. Вы перасякае гэтую рысу, калі пачынаеце проста судзіць усё ў чалавеку. Я напісала гэтую песню пра крытыка, якому я вельмі-вельмі не падабалася. Я паважаю працу журналістаў, асабліва калі яны пішуць канструктыўную крытыку. Звычайна я прымаю гэта і думаю: 'Так, магчыма, ты маеш рацыю, і я папрацую над гэтым'. Але гэты крытык ненавідзеў мяне. Ненавідзеў вельмі моцна! Я адчувала сябе бездапаможнай, адчувала, што я не магу нічога зрабіць. Таму я зрабіла тое, што заўсёды раблю: іду ў куток і пішу пра гэта песню.  

«Mean» стаў 13-ым запар сінглам Свіфт, які ўвайшоў у лепшую дзесятку песень Hot Country Songs: пікам псені стала 2 прыступка. У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл заняў 11 месца. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 45 пазіцыі, а ў Канадзе трапіла ў лепшую дзясятку.

Песня атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў і атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Лепшая кантры-песня» і «Лепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].

Кліп на песню, які быў зняты ў Лос-Анджэлесе, выйшаў 6 мая 2011 года. Рэжысёрам выступіў Дзіклан Вайтблум. 

Патаемнае пасланне — «I Thought You Got Me» (бел. «Я лічыла, ты мерамог мяне»).

ВерсііПравіць

  • Лічбавая дыстрыбуцыя / Абмежаваны тыраж CD-сінгла
  1. "Mean" – 3:58

 ЧартыПравіць

Штотыднёвыя чартыПравіць

Чарт (2010-2011) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 45
  Canadian Hot 100 10
  Gaon 92
  Billboard Hot 100 11
  Country Digital Songs 1
  Hot Country Songs 2

Выніковыя гадавыя чартыПравіць

Чарт (2011) Пазіцыя
  US Country Songs 24

Зноскі

  1. R&R :: Going For Adds :: CHR/Country. Radio & Records (16 красавіка 2011). Праверана 8 мая 2011.
  2. 2,0 2,1 Best of 2011: Country Songs. Billboard. Grammy.com (2011). Праверана 10 снежня 2012.
  3. Bierly, Mandi Taylor Swift takes on a bully (and John Mayer?) on new album. EW.com (19 кастрычніка 2010). Праверана 22 лістапада 2010.
  4. Morris, Edward Taylor Swift's Speak Now Speaks Loud as Week's Best-Selling CD. CMT.com (6 лістапада 2010). Праверана 19 снежня 2010.
  5. Mean by Taylor Swift Songfacts. Songfacts. Праверана 1 снежня 2011.
  6. Grammys (1 лютага 2010). Праверана 1 снежня 2011.
  7. Raftery, Brian Who The Hell Is Bob Lefsetz?. Wired (1 сакавіка 2012). Праверана 22 лютага 2012.