Адкрыць галоўнае меню

Люцэрна серпападобная

(Пасля перасылкі з Medicago falcata)

Люцэрна серпападобная[3] (Medicago falcata) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, умеранай і трапічнай Азіі і Марока.

Люцэрна серпападобная
Medicago falcata bgiu.jpg
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Medicago falcata L.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  524302
GRIN  t:104918
IPNI  60475718-2
TPL  ???

НазваПравіць

Люцэрна серпападобная, баркун, беркун[4], зяновец[5][6][7], люцэрна паўночная[8], люцэрна румынская[9]

АпісаннеПравіць

Шматгадовая травяністая расліна (20) 40-100 (120) см даўжынёй. Сцеблы прямыя або ўзыходзячыя, галінастыя з акруглым папярочным перасекам. Прылісткі ад ланцэтных да лінейна-ланцэтных, верхавіны завостраныя. Лісце ад зваротнаяйкападобнага да лінейнага, (5) 8-15 (20) × (1) 2-5 (10) мм, апушана знізу, голае або прыціснута апушана зверху; палі дробна зубчастыя ў верхавінавай 1/4 або 2 — або 3-зубчастыя; верхавіны круглявыя, тупыя або вострыя. Суквецці 10-20(40) мм, з 6-20(25) кветкамі; прыкветак ≈1 мм; кветаножкі 2-3 мм. Вяночак жоўты, 6-9 (11) мм. Плады (8)10-15 × 2.5-3.5(4) мм, прыціснута дробна апушаныя. Насенне 2-4, бурыя, яйкападобна-эліптычныя, ≈ 2 × 1.5 мм[10][11].

РаспаўсюджаннеПравіць

Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (уся, акрамя Ісландыі, Фінляндыі і астравоў Міжземнага мора) і Азіі (умераная і трапічная да паўночнага Кітая)[12][10][13].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларуси, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Medicago borealis Grossh.
  9. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Medicago romanica Prodan
  10. 10,0 10,1 plantsoftheworldonline.org. (англ.) 
  11. efloras.org. (англ.) 
  12. bgbm.org. (англ.) 
  13. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)