Братаўка дуброўная

(Пасля перасылкі з Melampyrum nemorosum)

Братаўка дуброўная[3], Братаўка гаёвая[4], Іван-ды-мар’я (Melampyrum nemorosum) — аднагадовая травяністая расліна сямейства заразіхавых.

Братаўка дуброўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melampyrum nemorosum L., (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  374717
EOL  5672961
IPNI  805704-1
TPL  kew-2507240

Назва правіць

 
Кветка

Братаўка дуброўная, мядунка[5], іван-да-мар’я[5][6], брат з сястрою, дзвонец, дзень і ноч, сачоўка, чмельнік[5][7], братаўка, братоўка, брат-сястра[5][8][9][10], званец лугавы[5], браціц-сястрыца[11].

Батанічнае апісанне правіць

Расліна з ярка-жоўтымі кветкамі з чырвона-бурай трубкай і сіне-фіялетавымі прыкветкамі ў коласападобных суквеццях.

На тэрыторыі Беларусі расце ў лясах, хмызняках, на палянах, цвіце ў чэрвені—верасні.

Выкарыстанне правіць

Лекавая (супрацьзапаленчы, ранагаючы сродак) расліна. З лекавай мэтай выкарыстоўваюцца сцёблы, лісце, кветкі, плады.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82-83. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
  5. а б в г д Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  9. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  10. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  11. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура правіць

Спасылкі правіць