Mercedes-Benz W114/W115
Агульныя даныя
Вытворца: Сцяг ГерманііMercedes-Benz
Выпуск: 19681976
выраблена 1 919 056 адз.
Седан: 1 852 008
Купэ: 67 048
Клас: E
Іншыя абазначэнні: Mercedes-Benz 200/ 200D/ 220/ 220D/ 230/ 240D/ 250/ 280; 230С/ 250С/ 280С
Тып(ы) кузавы: седан (5-месцавы, падоўжаны 7-месцавы), купэ-хардтоп 4-месцавае
Платформа: W114/ W115
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік

Mercedes-Benz W114 / W115 — серыя легкавых аўтамабіляў бізнес-класа, якая выпускалася ў перыяд з 1968 па 1976. Таксама вядомы пад назвай "Штрых-восем" ( (ням.)"Strich-Acht" ці "/8")

Першая па-сапраўднаму масавая серыя легкавых аўтамабіляў кампаніі Mercedes-Benz - за ўвесь час вытворчасці было выпушчана каля двух мільёнаў асобнікаў гэтай мадэлі, прыкладна столькі ж, колькі і ўсе разам узятыя пасляваенныя аўтамабілі зробленыя кампаніяй Mercedes у 1945 - 1968. Усяго да 1976-га года было пабудавана 1 919 056 аўтамабіляў, у тым ліку 67 048 купэ.

У пачатку 1976 года серыя W114/W115 была заменена серыяй Mercedes-Benz W123, якая ўяўляла сабой яе далейшае развіццё. Па сутнасці, W114/W115 - папярэднік ўсіх сучасных «Мерседэсаў» E-класа.

Гісторыя правіць

Серыя Mercedes-Benz W114/W115 у свой час лічылася адной з самых прэстыжных мадэляў сегмента, цяпер названага бізнес-класам, хоць і некалькі меншай памернасці, чым сучасны E-клас.

Сямейства W114/W115 адрознівалася класічным элегантным абліччам, а таксама высокім для свайго часу ўзроўнем камфорту і бяспекі. Дызайн аўтамабіля быў распрацаваны вядомым французскім дызайнерам Полем Бракам - галоўным дызайнерам легкавога падраздзялення кампаніі Mercedes-Benz з 1957 па 1967 год, у перыяд калі былі створаны такія шэдэўры, як салідны прадстаўніцкі лімузін "Grosser" Mercedes-Benz 600 і родстер "пагада" (Mercedes-Benz 230SL).

Створаныя на адной платформе W114/W115 адрозніваюцца адзін ад аднаго перш за ўсё рухавікамі і камплектацыяй. Мадэлі з чатырох-цыліндравым рухавіком пазначаліся W115, а аднолькавыя па кузаве шасціцыліндравыя — W114, таму Мэрсэдэс прысвоіў усёй сям'і мянушку /8 (гэта значыць мадэлі 1968-га года).

Першапачаткова мадэльны шэраг адкрываўся аўтамабілямі 200 і 220, а таксама дызельнымі 200D і 220D для W115, а для W114: 230 і 250.

У 1969 годзе з'явілася купэ-версія W114 250C з карбюратарным маторам і 250СE з інжэктарным. У гэтым жа годзе ўпершыню ў гісторыі Mercedes-Benz сямейства W114/W115 атрымала электронную сістэму ўпырску паліва Bosch D-Jetronic.

У 1973 годзе серыя W114/W115 прайшла прыкметную касметычную мадэрнізацыю - з'явіліся змены ў ніжняй частцы капота і рашоткі радыятара, пашыраны пасадкавыя месцы для фар галаўнога святла і ўстаноўлены павялічаныя па плошчы знешнія люстэркі задняга віду, усталяваны інэрцыйныя рамяні бяспекі Reel і ўжыты новы траўмабяспечны 4-спіцавы руль, а таксама ўведзены цэлы шэраг іншых нязначных змен. На машыны пачалі ўсталёўваць бакавое шкло з пакрыццём, якое адштурхвае бруд, з'явіліся «рабрыстыя» заднія ліхтары.

Мадэльны шэраг правіць

Седан правіць

 
1967-1973 (Вузкая рашотка радыятара)
 
1967-1973 (гладкія заднія ліхтары, вентыляцыйныя адтуліны)
 
1973-1976 (Шырокая рашотка радыятара)
 
1973-1976 (рабрыстыя заднія ліхтары, адсутнічаюць вентыляцыйныя адтуліны)

На ўзмоцненую серыю W114 усталёўвалі 6-цыліндравыя карбюратарныя рухавікі рабочым аб'ёмам 2,3-2,8 л (мадэлі «230», «250», «280» і «280E»).

W115 з'яўляецца бюджэтным варыянтам: на серыю W115 усталёўвалі 4-цыліндравыя бензінавыя маторы магутнасцю 95-115 к.с., альбо 4- ці 5-цыліндравыя дызелі ад 55 да 80 к.с. Максімальная хуткасць складала 125 км / г, а сотню ён набіраў за 31 с.

Дызелі спадабаліся не толькі таксістам, але і фермерам, якія празвалі аўтамабіль Schweine-Daimler («Свіны Даймлер»). Яшчэ адной мянушкай 115-га стала HeizÖlferrari («Дызельны Ферары").


Купэ правіць

 
Mercedes-Benz 250C

Версія з пяцімесцавым кузавам двухдзверное купэ-хардтоп (без цэнтральнай стойкі) была прадстаўлена ў 1969 годзе.

Купэ пазначалась літарай С, рухавік з інжэктарам абазначаўся літарай E (Einspritzung - у перакладзе з нямецкага «ўпырск»).

Топ-мадэль — 280СЕ была абсталяваная 2,8-літровым 6-цыліндравым рухавіком магутнасцю 185 к.с. Дадзеная мадэль, на думку некаторых экспертаў, стала адным з лепшых класікаў 60-70-х, хоць на рынку рэтрааўтамабіляў ацэньваецца, як правіла, танней, чым яго больш папулярныя сучаснікі серыі родстэраў і купэ Mercedes SL (R107/C107).

У перыяд з 1969 па 1976 год было выраблена толькі 67048 купэ супраць 1852008 седанаў. З іх 24669 купэ топ-мадэляў "280C" і "280CE" і 42379 купэ "250C" і "250CE".

Іншыя мадыфікацыі правіць

  • Серыя W114/W115 стала першай, якая атрымала серыйную падоўжаную версію кузава седан з страпантэнамі, але без ўнутранай перагародкі. Мадэль прызначалася для перавозкі дэлегацый і груп пастаяльцаў дарагіх гатэляў, але была папулярная і ў таксі. Вялікія партыі такіх падоўжаных таксі былі прададзеныя ў пачатку 70-х на Блізкі Усход, напрыклад, у Ліван, дзе многія асобнікі дзякуючы мяккаму клімату эксплуатуюцца да гэтага часу.
  • Версіі з кузавамі тыпу ўніверсал, серыйна на базе сямейства W114/W115 не вырабляліся, але як і кузава тыпу хуткая дапамога і катафалк іх невялікімі серыямі будавалі многія кузаўныя фірмы.
  • У 70-х у Аргенціне на шасі Mercedes-Benz 220D W115 быў пабудаваны адзінкавы асобнік пікапа.

Рухавікі правіць

W114 правіць

Нумар Гады Мадэль Рухавікі Колькасць выпушчаных аўтамабіляў
Аб'ём Нумар Тып
W114.015 1968-1976 230, 230.6 02/03 L M180 I6 221,783
W114.010 1968-1972 250 02/05 L M114 I6 78,303
W114.011 1972-1976 250 02/08 02/08 L M130 I6 34,061
W114.021/022 1969-1976 250C/CE 02/08 L M130 I6 42,379
W114.060/062 1972-1976 280 / E 02/08 L M110 I6 67,373
W114.073/072 1972-1976 280C/CE 02/08 L M110 I6 24,669

W115 правіць

Нумар Гады Мадэль Рухавікі Колькасць выпушчаных аўтамабіляў
Аб'ём Нумар Тып
W115.015 1968-1976 200 2.0 L M121 I4 288,785
W115.115 1968-1976 200D 2.0 L OM615 дызель I4 339,927
W115.010 1968-1973 220 02/02 L M115 I4 128,732
W115.110 1968-1976 220D 02/02 L OM615 дызель I4 420,270
W115.017 1973-1976 230.4 02/03 L M115 I4 87,765
W115.117 1973-1976 240D 02/04 L OM616 дызель I4 131,319
W115.114 1974-1976 240D 3.0/300D 3.0 L OM617 дызель I5 53,690

Цікавыя факты правіць

  • Адным з экспанатаў музея Mercedes-Benz з'яўляецца мадэль 240D 1976 года выпуску. У музей ён трапіў у 2004-м, калі яго прабег склаў 4,6 мільёна кіламетраў - столькі здолеў накруціць грэцкі таксіст Грыгорыас Сакінідзіс, які змяніў на машыне за ўвесь гэты час толькі два дызельныя рухавікі.[1]
  • Рухавік М102 аб'ёмам 2,3 літра і магутнасцю 110 конскіх сіл, які ўсталёўваўся на мадэлі 230 (серыя W114), вырабляўся фірмай Мэрсэдэс-Бэнц аж да пачатку 90-х.

Зноскі

  1. http://www.zr.ru/a/297068/ За рулём - Mercedes-Benz W114/W115: штрыхі да партрэта (руск.)

Спасылкі правіць