Mine (песня Тэйлар Свіфт)

песня Тэйлар Свіфт

«Mine» (бел. «Мой») — лід-сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now», выпушчаны 4 жніўня 2010 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой спявачкай, а сапрадзюсарам стаў Натан Чэпман.

«Mine»
Вокладка сінгла «Mine» (P175, 2010)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 4 жніўня 2010
Мова англійская
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2009-2010
Жанр кантры-поп
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 03:52 (альбомная версія)
3:50 (поп-версія)
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Fearless»
(2010)
«Mine»
(2010)
«Back to December»
(2010)

Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць і станоўчыя водгукі. 8 чэрвеня 2011 года відэакліп песні атрымаў прэстыжную прэмію «Найлепшае відэа года» на штогадовай цырымоніі «The 2011 CMT Music Awards» канала Country Music Television[1]. 15 мая 2012 года спявачка за песню «Mine» была ўдастоена прэміі для аўтараў-песеннікаў BMI Pop Awards у намінацыі «Award-Winning Songs»[2]. Сінгл увайшоў у дзесятку найлепшых хітоў у Аўстраліі, Канадзе, ЗША, Японіі, заняў № 1 у Adult Contemporary і № 2 у Country Songs, стаў плацінавым у Канадзе і тройчы плацінавым — у ЗША.

Інфармацыя правіць

«Mine», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Першапачаткова рэліз планаваўся на 16 жніўня 2010. Аднак, пасля ўцечкі несанкцыянаванага нізкаякаснага файла ў Інтэрнэт, кіраўніцтва лэйбла Big Machine Records вырашыла паскорыць гэты працэс і выпусціла песню на кантры-радыё і на iTunes на 12 дзён раней запланаванага тэрміну, 4 жніўня 2010 года[3][4].

Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі музычных выданняў і крытыкаў: "Rolling Stone"[5], Roughstock, "Digital Spy", "Chicago Tribune"[6], "Daily News"[7].

У ЗША яшчэ за два дні да афіцыйнага рэлізу стала зразумела, што «Mine» выйдзе накладам каля 350,000 лічбавых загрузак і, магчыма, дэбютуе ў найлепшай тройцы "Billboard" Hot 100[8]. У тыдзень, які сканчываўся 21 жніўня 2010, песня дэбютавала на № 1 у Hot Digital Songs з накладам у 297,000 лічбавых загрузак, якія і вывелі яе на трэцяе месца у асноўным агульнанацыянальным хіт-парадзе ЗША "Billboard" Hot 100. Гэта зрабіла Тэйлар Свіфт другой ў гісторыі хіт-парада спявачкай з некалькімі трэкамі, што дэбютавалі у топ-5 за адзін каляндарны год (першай была Мэрая Кэры)[9].

З загрузкамі 297,000 «Mine» стаў 8-м у спісе лічбавых бэстсэлераў-дэбютантаў у гісторыі і 4-м найлепшым у 2010 годзе[10].«Mine» таксама стала № 1 у Adult Contemporary, № 7 у Adult Pop Songs і № 12 у Pop Songs. 29 лістапада 2011 песня атрымала другую плацінавую сертыфікацыю RIAA[11]. Да жніўня 2012 «Mine» мела наклад 2,081,000 копій у ЗША, стаўшы 5-м самым паспяховым сінглам Тэйлар Свіфт на той момант[12]. На цяперашні час трэкс стаў тройчы плацінавым у Амерыцы.

«Mine» мела параўнальна нядрэнны поспех і за межамі ЗША. Яна дасягнула № 7 у Канадскім чарце з накладам 15,000 лічбавых загрузак[13][14]. Пазней капмпазіцыя была сертыфікавана ў плацінавым статусе ў гэтай краіне[15]. 22 жніўня 2010 года песня ўвайшла ў хіт-парад Аўстраліі, дайшоўшы ў ім да № 9. На зялёным кантыненце сінгл атрымаў залаты статус за тыраж, які перавысіў 35,000 копій[16]. 9 жніўня 2010 года трэк дэбютаваў на № 30 у Новай Зеландыі, праз тыдзень дасягнуўшы месца № 16. 30 кастрычніка 2010 года сінгл дасягнуў № 30 у Вялікабрытаніі. У Ірландыі ён дасягнуў № 38. У кантынентальнай Еўропе «Mine» меў такія паказчыкі: № 70 у аб'яднаным еўрапейскім хіт-парадзе Eurochart Hot 100 Singles, № 48 у Бельгіі і № 48 у Швецыі.

Патаемнае пасланне — «Toby» (бел. «Тобі» імя каханага спявачкі).

Відэакліп правіць

Відэакліп быў зняты рэжысёрам Раманам Уайтам, які раней ужо працаваў над папярэднімі кліпамі спявачкі: «You Belong With Me» і «Fifteen»[17]. Музычнае відэа было знята ў невялікім пасёлку Кеннебанкпарт у акрузе Ёрк штат Мэн, ЗША[18]. Адну з асноўных роляў у кліпе сыграў брытанскі акцёр Тобі Хэмінгуэй[19]. Прэм'ера кліпа адбылася 27 жніўня 2010 на кантры-канале Country Music Television [20] у спецыяльнай паўгадзіннай перадачы з паказам закулісных сцэн працэсу стварэння відэа[21].

Тэйлар Свіфт потым вярнулася ў Кеннебанкпарт для прэм'еры кліпа і каб сустрэнецца з мясцовым насельніцтвам. У сустрэчы ўдзельнічала каля 800 чалавек, у тым ліку былы 41-шы прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага, прывезенага сваім унукам паглядзець на спявачку[22].

Версіі правіць

  • Лічбавая дыстрыбуцыя
  1. «Mine» — 3:49
  • Eўрапейская лічбавая дыстрыбуцыя/Брытанская лічбавая дыстрыбуцыя 1[23][24]
  1. «Mine» — 3:49
  • Брытанская лічбавая дыстрыбуцыя 2[25]
  1. «Mine» — 3:49
  2. «Mine» (Музычнае відэа) — 3:55
  1. «Mine» (Pop Mix Version) — 3:50
  • Германія/Вялікабрытанія CD-сінгл[28][29]
  1. «Mine» — 3:49
  2. «Mine» (Амерыканская версія) — 3:51

Чарты правіць

Штотыднёвыя чарты правіць

Чарт (2010) Вышэйшая
пазіцыя
  ARIA 9
  Ultratip Flanders 48
  Canadian Hot 100 7
  Eurochart Hot 100 Singles 70
  Media Control AG 57
  Rádiós Top 40 13
  IRMA 38
  FIMI 34
  Japan Hot 100 6
  RIANZ 16
  IFPI 76
  Spanish Airplay Chart 19
  Sverigetopplistan 48
  UK Singles Chart 30
  Billboard Hot 100 3
  Billboard Adult Contemporary 1
  Billboard Adult Top 40 7
  Hot Country Songs 2
  Billboard Mainstream Top 40 12

Выніковыя гадавыя чарты правіць

Чарт (2010) Пазіцыя
  ARIA 86
  Canadian Hot 100 51
  Hungarian Airplay Chart 69
  Japan Hot 100 39
  RIANZ 13
  UK Singles 29
  Billboard Hot 100 46
  Billboard Adult Contemporary Songs 23
  Billboard Adult Pop Songs 38
  US Country Songs  38

Зноскі

  1. BMI Country Royalty Reigns at 2011 CMT Music Awards. June 10, 2011
  2. Carole King Named BMI Icon at 60th Annual BMI Pop Awards. May 16, 2012
  3. Taylor Swift's New Single, "Mine," Shipped to Country Radio After Leak(недаступная спасылка). Country Music Television (4 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 4 жніўня 2010.
  4. Thomas, Devon. Taylor Swift Rush Releases "Mine" to Radio After Internet Leak, "Speak Now" Album in October(недаступная спасылка). CBS (5 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 1 студзеня 2011.
  5. Sheffield, Rob (2010-10-26). "Taylor Swift Speak Now (2010)". Rolling Stone. Праверана 2011-01-12. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 3 жніўня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 3 жніўня 2022.
  6. Dickinson, Chrissie. Taylor Swift's intuition: Star she says writes what she feels. Chicago Tribune. Tribune Company (21 кастрычніка 2010). Праверана 19 студзеня 2011.
  7. Benigno, Anthony. Taylor Swift's 'Mine,' first single off 'Speak Now,' released early after bootleg appears online(недаступная спасылка). Daily News. Mortimer Zuckerman (5 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2010. Праверана 19 студзеня 2011.
  8. Trust, Gary. Taylor Swift's 'Mine' Starts Strong At Radio. Billboard. Nielsen Media Research (6 жніўня 2010). Праверана 6 жніўня 2010.
  9. Pietroluongo, Silvio. Taylor Swift Makes Sparkling Hot 100 Entrance. Billboard. Nielsen Media Research (11 жніўня 2010). Праверана 6 жніўня 2010.
  10. Caulfield, Keith. Arcade Fire and Taylor Swift Sweep in With New No. 1s. Billboard. Nielsen Media Research (11 жніўня 2010). Праверана 11 жніўня 2010.
  11. Recording Industry Association of America. RIAA. Праверана 1 снежня 2011.
  12. Ask Billboard: Taylor Swift's Career Sales. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана August 25, 2012.
  13. 12 August Download Chart(недаступная спасылка). Jam (12 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2012. Праверана 12 жніўня 2010.
  14. August 13 Canadian Update(недаступная спасылка). Nielsen Canada (11 жніўня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2016. Праверана 12 жніўня 2010.
  15. Gold і Platinum(недаступная спасылка). Musiccanada.com. Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2011. Праверана 15 жніўня 2011.
  16. ARIA Charts – Accreditations – 2010 Singles. "ARIA.com.au". Australian Recording Industry Association. Праверана 12 студзеня 2011.
  17. Anitai, Tamar. Video Premiere: Taylor Swift, 'Mine'. MTV (27 жніўня 2010). Праверана 13 студзеня 2011.
  18. Ryan, Chris. Go Behind The Scenes Of Taylor Swift's 'Mine' Video. MTV (26 жніўня 2010). Праверана 13 студзеня 2011.
  19. Vena, Jocelyn. Taylor Swift Dishes On 'Mine' Video Love Interest. MTV (23 ліпеня 2010). Праверана 1 жніўня 2010.
  20. CMT Premieres: Taylor Swift "Mine". CMT. Viacom. Праверана 13 студзеня 2011.
  21. Taylor Swift's "Mine" Video Will Debut on CMT, MTV і VH1 on Aug. 27. CMT. Viacom. Праверана 13 студзеня 2011.
  22. Taylor Swift Unveils New Video During CMT Special. CMT. Viacom. Праверана 13 студзеня 2011.
  23. Mine - Single. iTunes Stores. Праверана July 21, 2011.
  24. Mine. Amazon.com. Праверана July 22, 2011.
  25. Mine - Single. iTunes Stores. Праверана July 21, 2011.
  26. Mine - Nokia Music Store(недаступная спасылка). Nokia. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2010. Праверана 18 жніўня 2010.
  27. iTunes - Music - Mine (Pop Mix) - Single by Taylor Swift. Itunes.apple.com (8 лістапада 2011). Праверана 28 лістапада 2011.
  28. Mine (2-Track)(нявызн.). Amazon.de. Праверана 11 сакавіка 2011.
  29. Mine (CD) 2010. universal-music.co.uk. Universal Music. Праверана 28 студзеня 2012.