Mplayer
MPlayer - гэта свабодны медыяплэер. Праграма працуе на большасці сучасных аперацыйных сістэм, у прыватнасці MPlayer можна запусціць на Linux, FreeBSD, NetBSD, OpenBSD, Apple Darwin, Mac OS X, BeOS, Syllable, QNX, OpenSolaris/Solaris, Irix, HP-UX, AIX і іншых разнавіднасцях UNIX; Microsoft Windows і Windows NT (адкампіляваныя пры дапамозе MinGW або Cygwin); таксама партаваны на AmigaOS, AROS, DOS і MorphOS.
MPlayer | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Прайгравальнік мультымедыя |
Распрацоўшчык | The MPlayer Team |
Напісана на | C |
Аперацыйная сістэма | кросплатформавы |
Першы выпуск | 2000 год |
Апошняя версія | |
Тэставая версія | v1.0rc4 (29 студзеня 2011) |
Ліцэнзія | GNU GPL v2 |
Сайт | mplayerhq.hu |
![]() |
Гісторыя распрацоўкі Правіць
Распрацоўка MPlayer пачалася ў 2000 годзе, першапачаткова высілкамі толькі аднаго чалавека - Арпада Гэрэффі. Пасля да яго далучыліся мноства іншых праграмістаў, спачатку з яго роднай Венгрыі, а потым з усіх куткоў свету.
Графічны інтэрфейс і абалонкі (тэмы) Правіць
MPlayer унікальны ў прыватнасці тым, што стандартная кансольная версія не мае графічнага інтэрфейсу - усё кіраванне ажыццяўляецца з клавіятуры або пульта дыстанцыйнага кіравання (LIRC). У гэтым рэжыме на экране адлюстроўваецца толькі акно з прайграваным відэа.
Графічны інтэрфейс неабавязковы, і нават не ўключаецца па змоўчванні пры зборцы MPlayer з крынічнага кода. Для GUI патрабуецца GTK 2.0. Існуюць шматлікія графічныя надбудовы вонкавага выгляду MPlayer, напрыклад KMPlayer, SMPlayer, UMPlayer і GNOME MPlayer. Найбольш функцыянальнай абалонкай на сённяшні дзень з'яўляюцца SMPlayer і UMPlayer, якія валодаюць таксама вялікай колькасцю графічных скінаў.
Для MEncoder таксама існуюць графічныя абалонкі, такія як KMencoder і GMencoder - для выкарыстання ў графічных асяроддзях KDE і GNOME, адпаведна.
У Microsoft Windows можна гэтак жа выкарыстоўваць графічную абалонку MPUI, стылізаваную пад Windows Media Player Classic або MPlayer WW Архівавана 4 студзеня 2012..
Вывад відэа Правіць
MPlayer падтрымлівае разнастайныя прылады вываду выявы, такія як X11, Quartz Compositor, DirectX, VESA, SDL, VIDIX, DGA, Framebuffer, GGI, VDPAU уключаючы такія своеасаблівыя прылады вываду як ASCII-Art і Color ASCII-Art, гэта значыць ёсць магчымасць глядзець відэа ў тэкставым рэжыме.
Фарматы відэа і аўдыё Правіць
MPlayer падтрымлівае шматлікія відэа- і аўдыё-фарматы, такія як Audio CD, DVD, Video CD, мультымедыя-файлы ў фармаце AVI, ASF/WMV/WMA, MOV/MP4, RealMedia, Ogg Vorbis, NUT, NSV, VIVO, FLI, NuppelVideo, yuv4mpeg, FILM (.cpk) фармат, RoQ, PVA і Matroska, запісаныя з відэакодэкамі DivX, MPEG-1, MPEG-2, MPEG-4, Sorenson, WMV, RealVideo, x264 (рэалізацыя стандарту H.264) і аўдыёкодэкамі MP3, Musepack, Vorbis, RealAudio, AC3/A52 (Dolby Digital), AAC (MPEG-4 аўдыё), QuickTime, VIVO аўдыё і WMA, а таксама шматлікімі іншымі больш-менш распаўсюджанымі відэа- і аўдыё-кодэкамі. Таксама падтрымліваецца струменевае прайграванне праз HTTP/FTP, RTP/RTSP, MMS/MMST, MPST, SDP; захоп і запіс (MEncoder) тэлевізійнага сігналу.
Большасць аўдыё- і відэа-фарматаў падтрымліваюцца роднай для MPlayer свабоднай бібліятэкай libavcodec, якая ужывае код праекта FFmpeg (гэтай бібліятэкі цалкам дастаткова для прайгравання DVD дыскаў і многіх DivX файлаў). Аднак некаторыя файлы ў прапрыетарных фарматах могуць запатрабаваць знешнія DLL-бібліятэкі, падтрымка якіх таксама прадугледжаная.
Субцітры Правіць
MPlayer можа адлюстроўваць знешнія субцітры 12 фарматаў (MicroDVD, SubRip, OGM, SubViewer, Sami, VPlayer, RT, SSA (а таксама ASS), AQTitle, JACOsub, PJS і свой уласны MPsub) і субцітры DVD (патокі SPU, VOBsub і Closed Captions), прадстаўленыя ў розных кадоўках, у тым ліку ў карэйскай і кірылічнай.
Пры даданні ў радок запуску MPlayer або ў канфігурацыйны файл параметра «-ass», ўключаецца ўбудаваны ў новыя версіі MPlayer новы вывад субцітраў, які цалкам падтрымлівае дадатковыя эфекты афармлення SSA- і ASS-субцітраў (пазіцыянаванне, зафарбоўванне колерам, павароты, анімацыя усяго гэтага).
Асаблівасці Правіць
- Падчас прагляду магчыма складанне ліста мантажных рашэнняў або спісу пазнак для наступнага відэамантажу.
- Важнай перавагай MPlayer у Windows NT з'яўляюцца яго нізкія сістэмныя патрабаванні ў параўнанні з іншымі праграмнымі плэерамі, напрыклад, Windows Media Player
- Другой яго перавагай у асяроддзі Windows або Windows NT з'яўляецца яго лёгкая пераноснасць: уся праграма займае адзін EXE-файл (ўстаноўка не патрабуецца) і яна не патрабуе ўсталяваных у сістэму кодэкаў (аднак можа ўсталёўваць кодэкі ва ўласным фармаце). [3] Апошняе можа быць і недахопам, таму што пры ўсталёўцы звычайных для Windows кодэкаў падтрымка іх фарматаў не дадаецца ў MPlayer.
- MPlayer заўсёды будзе працаваць, калі ў сістэме Windows кодэкі не ўсталяваны або ад якога-небудзь збою адмовяцца працаваць.
- MPlayer можа прайграваць няпоўныя відэафайлы (напрыклад пры сцягванні 1-2% ужо можна пачынаць прагляд).
MEncoder Правіць
Праграма-кампаньён MPlayer - MEncoder - свабодны кадавальнік відэа. З дапамогай яго можна, да прыкладу, перавесці праграмныя субцітры ў «прымацаваныя» (гэта значыць, фактычна, вырабіць накладанне тэксту на відэаструмень), што бывае карысна пры неабходнасці прагляду відэа з субцітрамі на прыладзе, што не мае падтрымкі праграмных субцітраў (да прыкладу, шэраг КПК і апаратных прайгравальнікаў). У падобным выпадку можа спатрэбіцца і магчымасць канвертавання менш распаўсюджанага фармату відэа/аўдыё ў больш распаўсюджаны.
Глядзіце таксама Правіць
Mplayer на Вікісховішчы |
- MEncoder
- Параўнанне прайгравальнікаў мультымедыя
- Xine (кросплатформавы)
- VLC media player (кросплатформавы)
- ITunes (для Mac OS X і Windows)
- Windows Media Player (для Windows)
- QuickView Pro (для DOS)
Зноскі
- ↑ MPlayer 1.5 released — 2022.
- ↑ https://mplayerhq.hu/design7/news.html Праверана 28 лютага 2022.
- ↑ Настройка і запуск MPlayer (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2011. Праверана 26 кастрычніка 2008 г..
Спасылкі Правіць
- Афіцыйны сайт MPlayer (англ.)
- Зборкі mplayer і mencoder пад Windows (англ.)