My Oceanбеларускі альтэрнатыўны рок-гурт з Мінска. Ад моманту заснавання ў 2005 годзе выпусціў 3 міні-альбома і 3 максі-сінгла. У 2009 годзе, сумесна з партугальскай групай Hills Have Eyes і японскай групай Last Reunion, музыкі прынял ўдзел у спліце «3-Way Split», які выйшаў на лэйбле «RockElite Records». Група паспяхова завяршыла 3 канцэртных тура, адыграўшы, у агульнай складанасці, больш за 100 канцэртаў у 13 краінах Еўропы. 6 чэрвеня 2013 года адбыўся рэліз поўнафарматнага студыйнага альбома «Первый».[1]

My Ocean
Жанры Альтэрнатыўны рок
Пост-хардкор
Гады 2005-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Руская
Склад Аляксандр Мухамораў
Аляксандр Грыгор'еў
Міхаіл Марынічаў
Павел Ермачэнка
Іншыя
праекты
Стая, Vicious Crusade, Botanic Project, Vinsent

Гісторыя правіць

Першы склад «My Ocean» быў утвораны ў лістападзе 2005 года ўдзельнікамі расфармаванай групы «Emocean» Аляксандрам Мухаморавым і Сашам Фунтам. Да іх далучыліся былы ўдарнік хэві-метал-гурта Стая Павел Ермачэнка і былы бас-гітарыст дэз-метал-гурта Serdce Уладзімір Гулінскі. Натхненыя творчасцю Glassjaw, The Mars Volta, Finch і The Fall of Troy, музыкі прыступілі да працы над уласным матэрыялам.

2 верасня 2006 года ў мінскім клубе «Акварыум» у рамках фестывалю «New Wave» калектыў прадстаўляе дэбютны студыйны запіс — міні-альбом «My Ocean EP». Нягледзячы на пастаянныя змены гітарыстаў і адсутнасць рэпетыцыйнай базы, за першы канцэртны сезон музыкі адыгрываюць каля 10 выступленняў у Мінску, адкрываючы канцэрты расійскіх груп Tracktor Bowling, Jane Air, Stigmata, Оригами і інш.

Восенню 2007 года на месцы пастаяннага гітарыста замацоўваецца Аляксандр Грыгор'еў. Абсталяваўшы ўласную студыю, група прыступае да запісу міні-альбома «Найти». У трэкліст EP увайшлі 2 арыгінальных трэка і 2 каверы на песні беларускіх гуртоў Петля Пристрастия і Devil Shoots Devil. Прэзентацыя дыска адбылася 9 снежня 2007 года ў мінскім клубе «Гудвін». Для прасоўвання рэлізу музыкі актыўна выкарыстоўваюць myspace, і дамагаюцца першых поспехаў, займаючы 2 пазіцыю ў беларускім сегменце сацыяльнай сеткі, саступаючы пяршанства групе Ляпіс Трубяцкі.

У пачатку 2008 года на стаўшае вольным месца бас-гітарыста прыходзіць Андрэй Мамаеў. Музыкі самастойна выпускаюць відэа на трэк «Найти» і актыўна выступаюць у розных гарадах Беларусі. 7 жніўня 2008 года «My Ocean» упершыню выязджаюць за межы Беларусі і адыгрываюць сэт на галоўнай сцэне фестывалю «Metal Heads Mission» на Украіне. Там жа група атрымлівае першую гастрольную прапанову ад невялікага польскага індзі-лэйбла «Caribu Records». Тур «Huerga Tour», які прайшоў у кастрычніку/лістападзе 2008 года складаўся з 13 дат у гарадах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы, а па заканчэнні тура група адкрыла мінскія выступы амерыканскай хардкор групы Walls of Jericho і нямецкай металкор групы Caliban.

У канцы 2008 года музыкі вярнуліся ў студыю і запісваюць матэрыял для будучага спліт-рэлізу «3-Way Split», які выйшаў 20 сакавіка 2009 на нямецкім рэкорд-лэйбле «RockElite Records». Праз месяц пасля рэлізу калектыў пакідае бас-гітарыст Андрэй Мамаеў, а яго месца займае Міхаіл Марынічаў. Група вядзе актыўную падрыхтоўку да другога еўрапейскага турнэ і выпускае міні-альбом «Хуерга EP», трэкліст якога ўключае матэрыял з «3-Way Split» і раней нявыдадзены трэк «Из детства». 18 верасня 2009 года ў Віцебску стартуе другі тур гурта «We Are Huerga Tour», які складаецца з 28 канцэртаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Калінінградзе, Рызе, Вільні, Варшаве, Гамбургу, Боне, Ульме, Ратэрдаме, Амстэрдаме, Ліле, Вене, Празе і іншых гарадах Еўропы.

Вясной 2010 года гурт запісвае 4 трэка для промарэліза «MITES&SPIDERS 7» і адпраўляецца ў новы тур «Mites&Spiders Tour».

У студзені 2011 года My Ocean прыступаюць да запісу новага студыйнага матэрыялу. 3 сакавіка ў мінскім клубе «Рэактар» група прадстаўляе сэт з 8 новых трэкаў і анансуе хуткі выхад сінгла.

1 красавіка 2011 года на YouTube канале калектыва выходзіць відэа на песню «Сон», а 14 мая адбыўся рэліз аднайменнага максі-сінгла, куды акрамя загалоўнай песні ўключаны два інструментальных дэма-трэка.

Летам 2011 года група з'яўляецца на сцэнах летніх фестываляў: «North-West Rock Festival» (Калінінград, Расія), «Alter Piknik Fest» (Польшча), «Fonofest» і «Zverafest» (Латвія), пасля ўдзелу ў якіх аб'яўляе аб бестэрміновым творчым адпачынку.

1 сакавіка 2013 года група аднаўляе творчую дзейнасць і выпускае музычнае відэа на новы альбомны сінгл — «#partyhard», рэліз якога адбыўся 29 сакавіка 2013 года.

30 красавіка 2013 года групы выпускае трэці альбомны сінгл «В петле». Разам з выпускам сінгла група анансуе хуткі выхад пласцінкі, публікуючы на сваім YouTube канале відэа-цізер будучага альбома.

6 чэрвеня 2013 года адбыўся рэліз студыйнага альбома «Первый».[1]

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Максі-сінглы правіць

  • 2013 — «В петле»
  • 2013 — «#partyhard»
  • 2011 — «Сон»

Міні-альбомы правіць

  • 2009 — «Хуерга» (EP)
  • 2007 — «Найти» (EP)
  • 2006 — «My Ocean» (EP)

Проморелизы правіць

  • 2010 — «MITES&SPIDERS» (7")
  • 2009 — «3-Way Split» (V/A)

Відэаграфія правіць

  • 2008 — «Найти»
  • 2011 — «Сон»
  • 2013 — «#partyhard»
  • 2013 — «В петле»

Склад правіць

Бягучы склад правіць

Былыя ўдзельнікі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць