NGC 3982
NGC 3982 (іншыя абазначэнні — UGC 6918, MCG 9-20-36, ZWG 269.19, KUG 1153+554, IRAS11538+5524, PGC 37520) — спіральная галактыка з перамычкай (SBb) у сузор’і Вялікая Мядзведзіца.
Галактыка | |
Гісторыя даследавання | |
---|---|
Адкрывальнік | Уільям Гершэль |
Дата адкрыцця | 14 красавіка 1789 |
Абазначэнні | NGC 3982, UGC 6918, MCG 9-20-36, ZWG 269.19, KUG 1153+554, IRAS11538+5524, PGC 37520 |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | SBb |
Прамое ўзыходжанне | 11гадз 56мін 28,0с |
Схіленне | +55° 07′ 30″ |
Чырвонае зрушэнне | +0,003539 ± 0,000380 |
Бачная зорная велічыня mV | 11,1 |
Фатаграфічная зорная велічыня mB | 11,9 |
Бачныя памеры | 2,3' × 2,0' |
Паверхневая яркасць | 12,6 |
Вуглавое становішча | 48° |
Сузор’е | Вялікая Мядзведзіца |
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі Новага агульнага каталога.
Характарыстыкі
правіцьСпіральная галактыка NGC 3982 мае некалькімі спіральна закручанымі рукавамі. Сінія і блакітныя колеры на здымках галактыкі — гэта цэлыя зорныя скопішчы, цёмныя палосы — газа-пылавыя аблокі і цёмныя туманнасці. Галактыка знаходзіцца на адлегласці каля 60 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі. З паверхні нашай планеты яе можна назіраць нават у невялікі тэлескоп, у сузор’і Вялікай Мядзведзіцы.
Назіранні з дапамогай касмічнага тэлескопа «Хабл» дазволілі адкрыць у галактыцы 26 кандыдатаў у цэфеіды з перыядамі ад 10 да 45 сутак, а таксама 13 пераменных зорак[1].
У галактыцы 13 красавіка 1998 года ўспыхнула звышновая, якая атрымала абазначэнне SN 1998aq[2].
Зноскі
- ↑ A. Saha, Allan Sandage, G. A. Tammann, A. E. Dolphin, J. Christensen, N. Panagia, F. D. Macchetto. Cepheid Calibration of the Peak Brightness of SNe Ia. XI. SN 1998aq in NGC 3982 (англ.). Arxiv.org (19 ліпеня 2001). Праверана 16 чэрвеня 2009.
- ↑ Central Bureau for Astronomical Telegrams (англ.)
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Інфармацыя на англійскай і французскай з арыгінальнага Новага агульнага каталога
- Інфармацыя (англ.) з Перагледжанага Новага агульнага каталога
- SIMBAD (англ.)
- VizieR (англ.)
- NASA/IPAC Extragalactic Database (англ.)
- Спіс публікацый, прысвечаных NGC 3982