Narodny zwon
«Narodny zwon» («Народны звон») — газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася з 7 снежня 1926 г. да 28 сакавіка 1927 г. у Вільні на беларускай мове лацінкай.
Narodny zwon | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 7 снежня 1926 |
Спыненне публікацый | 28 сакавіка 1927 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Лагатып газеты распрацаваў у снежні 1926 беларускі мастак Язэп Горыд[1].
Зноскі
- ↑ Сяргей Гваздзёў. Пілігрымка мастака Язэпа Горыда(недаступная спасылка) // Новы Час, 2 красавіка 2010
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).