Нованёбныя
Нованёбныя (лац.: Neognathae ад стар.-грэч.: νέος — «новы», стар.-грэч.: γνάθος — «сківіца») — падклас птушак, які ахоплівае больш за 9000 відаў і пераважную большасць сучасных птушак. Супрацьпастаўлены падкласу бескілявых (Paleognathae).
Нованёбныя | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Neognathae | |||||||||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Галоўнай асаблівасцю, якая адрознівае нованёбных птушак ад бескілявых, з'яўляецца структура паднебення. Апроч гэтага, асобых характарыстак не існуе: нованёбныя ўключаюць як лятаючых, так і нелятаючых птушак, напрыклад пінгвінаў. Найбольш буйным прадстаўніком нованёбных з'яўляецца кондар велічынёй да 1,3 метра і з размахам крылаў да 3,2 метра.
Першыя выкапні, у якіх знойдзены нованёбныя, датуюцца мелавы перыядам каля 70 мільёнаў гадоў назад. Паводле некаторых тэорый, нованёбныя паходзяць ад бескілявых і з'яўляюцца іх далейшым эвалюцыйным развіццём. Іншыя ж тэорыі сцвярджаюць, што нованёбныя існавалі раней за бескілявых і што апошнія ўсяго толькі падгрупа, у якой заблакаваны некаторыя гены нованёбных.
Сістэматыка
правіцьДа нованёбных птушак адносяцца наступныя атрады:
- буслападобныя (Ciconiiformes)
- буравеснікападобныя (Procellariiformes)
- вераб’інападобныя (Passeriformes)
- гагарападобныя (Gaviiformes)
- голубападобныя (Columbiformes)
- гусепадобныя (Anseriformes)
- дзятлападобныя (Piciformes)
- жураўлепадобныя (Gruiformes)
- лялякападобныя (Caprimulgiformes)
- калібрыпадобныя (Trochiliformes)
- зязюлепадобныя (Cuculiformes)
- курападобныя (Galliformes)
- пеліканападобныя (Pelicaniformes)
- пінгвінападобныя (Sphenisciformes)
- паганкападобныя (Podicipediformes)
- папугаепадобныя (Psittaciformes)
- птушкі-мышы (Coliiformes)
- ракшападобныя (Coraciiformes)
- сеўцападобныя (Charadriiformes)
- рабкападобныя (Pteroclidiformes), у тым ліку саджы
- совападобныя (Strigiformes)
- сокалападобныя (Falconiformes)
- стрыжападобныя (Apodiformes)
- Trogoniformes
- Musophagiformes
- фламінгападобныя (Phoenicopteriformes)
Выкапні
правіцьАтрад Odontopterygiformes уключае сямейства Pelagornithidae, групу выкапнёвых вялікіх марскіх птушак. Іх рэшткі былі знойдзены ва ўсім свеце ў горных пародах пачынаючы з позняга палеацэну і заканчваючы плейстацэнам.