Адкрыць галоўнае меню

Ober Ost (скарачэнне ад ням.: Oberbefehlshaber der gesamten Deutschen Streitkräfte im Osten — «Вярхоўны Галоўнакамандуючы ўсімі нямецкімі войскамі на Усходзе») — орган ваеннай улады Германскай імперыі падчас І Сусветнай вайны на тэрыторыі ўсходняга фронту. Па заключэнні Брэсцкага перамір'я пад кіраўніцтва гэта структуры перайшлі вызначаныя заходнія рэгіёны тагачаснай Расійскай імперыі, а менавіта Літва (без Клайпеды, якая на той момант належала Германіі), поўдзень Латвіі, цэнтр і захад Беларусі, крайні ўсход Польшчы, што агулам складала тэрыторыю ў прыкладна 108 808 км².

Ober Ost
Oberbefehlshaber der gesamten deutschen Streitkräfte im Osten

тэрыторыя ў падначаленні Вярхоўнага камандавання
Coat of Arms of Estland gubernia (Russian empire).png
 
Лифляндская губерния.png
 
Courland Governorate COA.png
 
Kovno Governorate COA.png
 
Vilna Governorate COA.gif
 
Coat of Arms of Grodno Governorate.png
1914 — 1919


Flag of Estonia.svg
 
Flag of Latvia.svg
 
Flag of Lithuania.svg
 
Flag of Courland (state).svg
 
Flag of Poland.svg
Flag of the German Empire.svg Wappen Deutsches Reich - Reichsadler 1889.png


Сцяг Герб
OberOst.jpg
Тэрыторыя Ober Ost у 1916
Сталіца Кёнігсберг
Найбуйнейшыя гарады Коўна, Вільня
Мова(ы) Нямецкая мова
Грашовая адзінка Ост-рубель
Плошча 108.808 км²
Насельніцтва ~3 000 000
Форма кіравання Акупацыя
Дынастыя Вітэльсбахі
Галоўнакамандуючы
 - 1914-1916 Паўль фон Гіндэнбург
 - 1916-1918 Леапольд Баварскі
 - 1918-1919 Макс Хофман
Кіраўнік адміністрацыі
 - 1914-1916 Эрых Людэндорф
 - 1916-1919 Макс Хофман

Створаны ў 1914 годзе. Першым на чале структуры стаў Паўль фон Гіндэнбург — ваенны герой Прусіі і будучы прэзідэнт Веймарскай рэспублікі. Існавала і другая пасада — начальнік штаба, якую першым заняў Эрых фон Фалькенгайн.

Палітычны ладПравіць

Падчас існавання Обер-Оста на акупаваных тэрыторыях была ўстаноўленая параўнальна жорсткая сістэма ўлады. Так, спецыяльнае ведамства пад назвай «Транспартная палітыка» (ням.: Verkehrspolitik) падзяліла зямельныя надзелы без уліку існай на той момант сацыяльнай і этнічнай арганізацыі. Было забаронена перасякаць межы паветаў, з-за чаго мясцовыя яўрэйскія гандляры былі пазбаўленыя магчымасці зарабляць на жыццё[1]. Органы ўлады Обер-Оста не ўспрымалі мясцовую культуру і прадпрымалі намаганні па г. зв. «цывілізаванні» мясцовага насельніцтва, спрабуючы інтэграваць яго ў сістэму нямецкага грамадства і культуры[1]. Збудаваныя чыгункі былі дазволеныя да выкарыстання толькі нямецкім прадстаўнікам; мясцовыя настаўнікі, як правіла, замяняліся нямецкімі[2].

У 1915 годзе, у сувязі з прасоўваннем на ўсход, пад кантроль Обер-Оста трапілі новыя тэрыторыі. У той час намеснік фон Гіндэнбурга Эрых Людэндорф заснаваў сістэму кіравання гэтым вялікім абшарам, хоць тэхнічна ім кіраваў Гіндэнбург. У структуру арганізацыі былі ўведзеныя дзесяць спецыяльных пасадаў, людзі на якіх адказвалі за фінансы, сельскую гаспадарку і іншыя галіны дзейнасці. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане Обер-Ост быў падзелены на тры асаблівыя рэгіёны (ням.: Verwaltungsgebiete) — Курляндыя, Літва, Беласток-Гродна.

Па заканчэнні вайны Людэндорф планаваў засвоіць гэтыя землі ў якасці месца для пасялення сваіх войскаў, а таксама нямецкіх бежанцаў з унутраных частак Расіі[2]. У часы кіравання Людэндорфам Обер-Ост хутка выйшаў па паказчыках вытворчасці харчу і нават пачаў экспарт лішкаў вытворчасці ў цэнтральную Германію. Тым не менш, органы ўлады Обер-Оста не здолелі заваяваць давер мясцовых насельнікаў з прычыны сталага павелічэння падаткаў і экспрапрыяцыяў і адсутнасці ў іх права голасу[2].

Пасля таго, як Гіндэнбург і Людэндорф у 1916 узялі на сябе вярхоўнае кіраўніцтва ўсімі нямецкімі ўзброенымі сіламі, іхнім намеснікам на Усходзе стаў прынц Леапольд Баварскі.

Зносіны з мясцовым насельніцтвамПравіць

Адміністрацыя Обер-Оста мела складанасці ў зносінах з мясцовымі жыхарамі. З прадстаўнікамі вышэйшых класаў мясцовых жыхароў нямецкія салдаты маглі кантактаваць з дапамогай нямецкай або французскай моў, яўрэйскае насельніцтва ў мястэчках магло размаўляць па-нямецку або на ідышы (апошні належыць да германскіх моў і мае падабенствы з нямецкай, праз што немцы былі ў стане крыху разумець ідыш)[3], аднак у сельскай мясцовасці салдатам даводзілася разлічваць на наяўнасць людзей, якія маглі б перакладаць нямецкую на адну з мясцовых моў[3]. Падсумоўваючы, гісторыкі робяць выснову, што дадзеныя моўныя праблемы значна ўскладнялі працу нямецкай адміністрацыі[3]. Часам для распаўсюджвання пастановаў Обер-Оста прыцягвалася духавенства як эфектыўны пасрэднік для людзей, якія размаўлялі на іншай мове[3].

Кастрычніцкая рэвалюцыяПравіць

Па здзяйсненні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і заключэнні Брэсцкага перамір'я некаторыя рэгіёны пажадалі патрэбным бачыць пранямецкую ўладу ў сваіх рэгіёнах. Так, у Латвіі было ўтворана Аб'яднанае Балтыйскае Герцагства, а ў Літве была ўсталявана манархія на чале з нямецкім герцагам Урахам.

Адміністрацыйнае ўладкаваннеПравіць

У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане занятыя тэрыторыі былі падзеленыя на тры рэгіёны (ням.: Verwaltungsgebiete) — Курляндыю (займаў паўднёвы захад Латвіі, назва адпавядала гістарычнай назве гэта часткі Латвіі), Літву (сучасная тэрыторыя Літвы без Клайпеды, а таксама вызначаныя паўночна-заходнія часткі Беларусі і паўночна-ўсходнія часткі Польшчы) і Беластоцка-Гродзенскі рэгіён (займаў, адпаведна, наваколлі Беластоку і Гродна).

Серад ваенных падраздзяленняў на тэрыторыі Обер-Оста былі размешчаныя 10-я армія са штабам у Гродне і армейская групоўка Кіева.

НаступствыПравіць

Пасля разгрому блоку Цэнтральных дзяржаў у Першай сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі ў канцы 1918 — пачатку 1919 гг. нямецкія войскі пачалі адступаць з тэрыторыі Обер-Оста. У атрыманым адміністрацыйным вакууме мясцовыя нацыянальныя рухі паспрабавалі ўзяць улады ў свае рукі і заснаваць уласныя нацыянальныя дзяржавы. Тым не менш, часта разуменне тэрыторый будучых дзяржаў у розных нацыянальных рухаў адрознівалася, што прывяло да ўзаемных тэрытарыяльных прэтэнзій; таксама пачаліся сутыкненні з расійскімі камуністамі, якія ставілі на мэце распаўсюджванне сваёй улады на тэрыторыю былой Расійскай імперыі.

Незалежную нацыянальную дзяржаву паспрабавалі стварыць і прадстаўнікі беларускіх нацыянальных рухаў (гл. Беларуская Народная Рэспубліка), аднак органы ўлады новаабвешчанай дзяржавы не здолелі арганізаваць баяздольную армію і прыцягнуць у палітычным плане беларускае насельніцтва, праз што тэрыторыя сучаснай Беларусі была амаль бяскроўна занятая спачатку Расіяй і УНР, потым — Літвой (Маскоўскі дагавор) і Польшчай (самаабарона Лідскай і Гродзенскай зямель). Органы ўлады БНР распаўсюджвалі свае тэрытарыяльныя прэтэнзіі, у тым ліку, і на тэрыторыі значна на ўсход (Віцебск, Смаленск, Бранск), якія кантраляваліся Расіяй нават у часы нямецкай акупацыі. Пазней інтарэсы больш моцных суседзяў Беларусі сутыкнуліся, што прывяло, у прыватнасці, да савецка-польскай вайны.

Дзяржавы-пераемніцыПравіць

Гістарычныя паралелі з палітыкай Трэцяга РэйхуПравіць

Гісторык Веяс Габрыель Люлевічус у працы War Land on the Eastern Front: Culture, National Identity, and German Occupation in World War I сцвярджае, што нямецкая палітыка датычна тэрыторый Обер-Оста карэлявала з адпаведнай палітыкай Нацысцкай Германіі на акупаваных ёю ўсходніх тэрыторыях. Як мяркуе Люлевічус, немцы пачалі ўспрымаць гэты рэгіён як тэрыторыю, заўсёды ахопленую «хаосам, хваробамі і варварствам»[4]. Люлевічус здолеў сабраць значную колькасць доказаў (напрыклад, дзяржаўныя дакументы, лісты, дзённікі і г. д.), аднак у яго працы не згадваецца пра выпадкі станоўчай палітыкі немцаў да мясцовага насельніцтва[4] (напрыклад, дазвол адкрыцця беларускамоўных школ у Беларусі падчас нямецкай акупацыі). Таксама, на думку іншых гісторыкаў, Люлевічус не звязвае досвед нямецкай палітыкі ў Обер-Осце з нямецкай палітыкай на нямецкіх каланіяльных уладаннях[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Gettman, Erin. The Baltic Region during WWI. — 2002.
  2. 2,0 2,1 2,2 Koehl, Robert Lewis. 59 // A Prelude to Hitler's Greater Germany. — The American Historical Review, 1953. — Т. 1. — С. 43-65.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Vagts, Alfred. 7 // A memoir of Military Occupation. — Military Affairs. — Т. 1. — С. 16-24.
  4. 4,0 4,1 4,2 Gatrell, Peter; Liulevicius, Vejas Gabriel. 60 // Review of War Land on the Eastern Front: Culture, National Identity, and German Occupation in World War I. — Slavic Review, 2001. — Т. 4. — С. 844-845.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць