Octodon degus — від грызуноў з сямейства Octodontidae, эндэмік Чылі. Аддае перавагу напаўзасушлівым камяністым біятопам, парослым хмызняком.

Octodon degus

Жывёла ў Гейдэльбергскім заапарку[en] (Германія)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Octodon degus (Molina, 1782)

Сінонімы
  • Sciurus degus Molina, 1782[1]
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584781
NCBI  10160
EOL  326372

Найбольш актыўныя днём, але пасуцца пераважна ў ранішні і вячэрні час, летняй спякоты пазбягаюць, бо прамое сонечнае святло можа выклікаць у іх цеплавы ўдар. Сілкуюцца травой, лісцем хмызнякоў, карой дрэў, насеннем, каранямі і пладамі. Корм запасяць у норах або закопваюць у зямлі. У зімовую пару года сілкуюцца сухім лісцем і сенам.

Даўжыня цела — ад 9 да 22 см, даўжыня хваста 7-9 см. Вага — 200—300 грамаў. Поўсць кароткая, вельмі мяккая. Мызачка выцягнутая, вочы слабавыпуклыя, цёмна-карычневыя або чорныя, з вертыкальнымі зрэнкамі, вушы завостраныя, доўгія. Спіна шэра-карычневая, часта з аранжавым адценнем. Брушка крэмава-жоўтае. Лапы бледна-шэрыя. Кончык хваста белы або чорны, з невялікім пэндзлікам на канцы.

Octodon degus і чалавек

правіць

Octodon degus — сур’ёзны сельскагаспадарчы шкоднік: псуюць злакавыя культуры, сады і склады харчавання, могуць нанесці іншы ўрон сельскай гаспадарцы.

Аднак Octodon degus разводзяцца як дэкаратыўныя жывёлы, шырока выкарыстоўваюцца для лабараторных даследаванняў. На Octodon degus даследуюць рытмы ноч / дзень, у іх адзначана парушэнне талерантнасці да глюкозы, што дазваляе праводзіць даследаванні па цукровым дыябеце. Octodon degus выкарыстоўваюць для мадэлявання хваробы Альцгеймера, бо на 3-4 годзе жыцця ў іх мозгу ўтвараюцца амілаідныя бляшкі і агрэгаты таў-бялку. Разводзяцца таксама як свойская жывёла.

Крыніцы

правіць
  1. Octodon degus: інфармацыя на сайце Чырвонай кнігі МСАП (англ.)26 ноября 2021 г