OmegaT – камп'ютарны інструмент перакладчыка, напісаны на мове праграмавання Java. Гэта свабоднае праграмнае забеспячэнне, першапачаткова распрацавана Кітам Годфры (Keith Godfrey) ў 2000 годзе, ў цяперашні час распрацоўку вядзе каманда на чале з Дыдзье Брылем (Didier Briel).

OmegaT прызначаны для прафесійных перакладчыкаў. Сярод асаблівасцяў: сегментацыя з выкарыстаннем рэгулярных выразаў з магчымасцю настаўлення карыстальнікам, памяць перакладаў, пошук недакладнай адпаведнасці, распаўсюджанне адпаведнасці, пошук адпаведнасці ў гласарыі, кантэкстны пошук у памяці перакладаў і пошук па ключавым слове ў даведачных матэрыялах.

Выкарыстанне Hunspell, таго рухавіка слоўнікаў, што і ў OpenOffice.org і Firefox, дазваляе правяраць арфаграфію ў больш чым 80 мовах.

Праграма даступная на 27 мовах. Яна патрабуе Java 1.5, якая даступная для Linux, Mac OS X і Microsoft Windows 98 або вышэй. Назва "OmegaT" з'яўляецца зарэгістраванай гандлёвай маркай ў Германіі.

У Сеціве правіць