Onliner.by (Анла́йнер) — беларускі вэб-сайт, які аб'ядноўвае інтэрнэт-выданне, каталог тавараў і паслуг, а таксама форум. Пераважная большасць матэрыялаў сайта выходзіць на рускай мове. Заснаваны ў 2001 годзе.

Onliner.by
Выява лагатыпа
URL www.onliner.by
Камерцыйны Так
Тып сайта Інфармацыйны, каталог прадуктаў
Мова(-ы) руская і беларуская
Размяшчэнне сервера
Уладальнік ПУП «Онлайнер»
Пачатак працы 14 лютага 2001
Бягучы статус Актыўны
Рэйтынг Alexa 1 976[1]

Паводле звестак партала Similarweb.com Onliner уваходзіць у лік найбольш наведвальных беларускіх сайтаў[2], форум сайта лічыцца найбольш папулярным рускамоўным форумам у Беларусі. Станам на 2018 год штомесяц сайт наведвала 1,4 млн. карыстальнікаў.[3]

Гісторыя

правіць

Сайт быў заснаваны ў 2001 годзе як блог пра лічбавую тэхніку, мабільную сувязь і тэлекамунікацыі. У 2002 годзе сайт атрымаў узнагароду "Праект года" ад Беларускага Інтэрнэт-форума, а яго стваральнік Віталь Шураўка быў абвешчаны Чалавекам года. У 2003 годзе на сайце былі створаны каталог лічбавай тэхнікі і форум. Пазней тэмы форума былі выкарыстаныя для стварэння асобных раздзелаў сайта.

У 2005 годзе было зарэгістравана прыватнае унітарнае прадпрыемства "Анлайнер". У той час сайт меў забаўляльны накірунак з простымі артыкуламі і вялікай колькасцю ілюстрацый. Аднак пазней складанасць артыкулаў павялічылася, з'явіліся лонгрыды, уласныя журналісцкія расследаванні і фотарэпартажы. У 2012 годзе Onliner аб'явіў аб пераходзе да канцэпцыі шматпрофільнага інтэрнэт-партала. У 2015 годзе Onliner быў другім па колькасці наведвальнікаў навінавым сайтам у Байнэце.[4]

У 2018 годзе Onliner меў большасць наведвальнікаў сярод маркетплэйсаў у Байнэце[5], сайт наведвала 1,4 млн. карыстальнікаў штомесяц, а колькасць праглядаў дасягнула 11 млн. старонак штодзённа.[3] У снежні 2019 года Onliner меў паўмільёна зарэгістраваных карыстальнікаў.[6] У 2019 годзе на Youtube канал партала было падпісана 375 тыс. карыстальнікаў.[7]

У 2020 годзе колькасць унікальных наведвальнікаў сайта дасягнула 1 млн. штодзённа.[8] Таксама ў 2020 годзе кампанія стварыла ўласную сістэму плацяжоў Onliner Pay разам з МТБанкам.[9][10]

Цэнзура

правіць

20 снежня 2014 года сайт быў выключаны з рэестра нацыянальнай даменнай зоны Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлю[11]. Увечары таго ж дня сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru[12].

Паводле слоў намесніка міністра гандлю Беларусі Ірыны Наркевіч, міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні сайту, падкрэсліўшы, што падобныя інтэрнэт-пляцоўкі спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн. Галоўны рэдактар сайта Дзяніс Блішч у афіцыйнай заяве адказаў, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў, а таксама робіць усё, каб адпавядаць міністэрскім патрабаванням, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў[13].

Кампанія ліквідавала ўсе парушэнні ў заканадаўстве аб гандлі, выяўленыя Мінгандлем, у сувязі з чым Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце даў указанне тэхнічнаму адміністратару вярнуць дамен Onliner.by у рэестр нацыянальнай даменнай зоны, што і было зроблена 6 студзеня 2015 года[14].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

правіць

У час асвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 года была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[15].

12 ліпеня 2021 года партал паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце, бо рэдакцыя асцерагалася за сваю бяспеку і больш не магла гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі[16]. З 2021 г партал перастаў асвятляць вострыя ўнутрапалітычныя пытанні і сінаптычна апісваў СВА Расіі ва Украіне.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 1 снежня 2017.
  2. Май 2019. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ . Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 28 студзеня 2025.
  3. а б Onliner объявил о стратегическом партнерстве с селлером онлайн-рекламы ENTER NET AV(недаступная спасылка). Marketing.by (21 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 29 мая 2020.
  4. Исследование: Количество белорусов, предпочитающих узнавать новости из российских СМИ, уменьшилось (руск.). Белорусская ассоциация журналистов (6 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 11 мая 2020.
  5. Крупнейшие маркетплейсы Беларуси: статистика и основные показатели (сентябрь 2018 г.) (руск.). BelRetail (2 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
  6. Известные журналисты — о тенденциях в медиа и личных итогах года (руск.)(недаступная спасылка). Baj.by (30 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 11 мая 2020.
  7. Живые истории и первый миллион просмотров: как работает видеоотдел Onliner (руск.). Marketing.by (26 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 29 мая 2020.
  8. «Можно назвать просто шоком, когда в марте большие бренды ставили активности на паузу»: IAB Belarus собрал локальные медиа на одной сцене, чтобы узнать, что изменилось для них в новой реальности (руск.)(недаступная спасылка). IAB Belarus (16 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
  9. Onliner и МТБанк запустили уникальную в Беларуси систему интернет-оплаты товаров (руск.). БЕЛТА (13 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
  10. МТБанк и Onliner запустили новую систему оплаты товаров через интернет Onliner Pay (руск.). Prime Press. Праверана 19 красавіка 2020.
  11. Аб прыняцці мер па выкананні заканадаўства аб гандлі Архівавана 23 снежня 2014.
  12. Onliner.by выключаны паводле рашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце; сайт запрацаваў на onliner.ru
  13. Байнэт збірае подпісы за вяртанне Onliner.by
  14. Onliner.by вярнулі ў рэестр нацыянальнай даменнай зоны, доступ да сайта адкрыты
  15. Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць . Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
  16. Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе . Белсат (12 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.

Спасылкі

правіць