OpenBSD
OpenBSD — камп’ютарная аперацыйная сістэма класу Unix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Берклі (BSD), распрацаванай у Каліфарнійскім універсітэце, Берклі. лідар праекта, Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся ад NetBSD у канцы 1995. Праект славуты прыхільнасцю праграмістаў ідэалам адкрытага крынічнага коду і вельмі якаснай дакументацыяй, бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да ліцэнзіявання праграмнага забеспячэння, а таксама ўважлівасцю да пытанняў бяспекі і правільнасцю праграмнага коду. Сімвалам праекта з’яўляецца рыбка Пуфі.
OpenBSD | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Распрацоўшчык | Праект OpenBSD |
Сямейства АС | BSD UNIX |
Заснавана на | NetBSD[1] і Berkeley Software Distribution[1] |
Першы выпуск | 18 кастрычніка 1995[2] |
Апошняя версія | 5.2 — 1 лістапада 2012 года[3] |
Падтрымлівае платформы | DEC Alpha[d][4][5], IA-32[d][6][4], x86_64[d][7][4], MIPS[d][4], PowerPC[d][4][8][9], PA-RISC[d][4][10], SPARC64[d][4][11], ARMv7[d][12][13][14], ARMv8[d][15][16], LUNA[d][17][18] і RISC-V[d][17][19] |
Тып ядры | Маналітнае |
Інтэрфейс | csh і pdksh; FVWM і CWM для X11 |
Ліцэнзія | Ліцэнзія ISC |
Стан | Актуальны |
Рэпазітар зыходнага коду | cvsweb.openbsd.org/cgi-b…[20][21][22] |
Вэб-сайт | www.openbsd.org |
![]() |
OpenBSD уключае шэраг паляпшэнняў стандартнай сістэмы бяспекі Unix. Гэта звязана з рэдкай у сучасным свеце праграмавання традыцыяй аўдыту (вычытвання) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаванняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сістэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасці праграмнага коду сістэмы з’яўляецца ліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісвання некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.
Як і ў большасці аперацыйных сістэм BSD, ядро OpenBSD і збор сістэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps і cat, распрацоўваюцца разам з іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасці. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступнае для ўстанаўлення як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сістэму партоў (ports collection).
Сёння аперацыйная сістэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных платформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha, Intel i386, Hewlett-Packard PA-RISC, AMD AMD64 і Motorola 68000, камп’ютары Apple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэнныя камп’ютары Sharp Zaurus.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 The UNIX system family tree: Research and BSD Праверана 17 верасня 2016.
- ↑ http://undeadly.org/cgi?action=article&sid=20061019013207
- ↑ The OpenBSD 5.2 Release
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 OpenBSD Platforms Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ OpenBSD/alpha Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ OpenBSD/i386 Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ OpenBSD/amd64 Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ OpenBSD/macppc Праверана 21 красавіка 2022.
- ↑ OpenBSD/powerpc64 Праверана 21 красавіка 2022.
- ↑ OpenBSD/hppa Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ OpenBSD/sparc64 Праверана 14 лістапада 2015.
- ↑ OpenBSD/armv7 Праверана 21 жніўня 2016.
- ↑ OpenBSD Platforms Праверана 21 жніўня 2016.
- ↑ ARMv7 now has a bootloader — OpenBSD Journal, 2016. Праверана 21 жніўня 2016.
- ↑ OpenBSD platforms Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ OpenBSD/arm64 Праверана 3 кастрычніка 2019.
- ↑ 17,0 17,1 OpenBSD Platforms Праверана 21 красавіка 2022.
- ↑ OpenBSD/luna88k Праверана 21 красавіка 2022.
- ↑ OpenBSD/riscv64 Праверана 21 красавіка 2022.
- ↑ https://cvsweb.openbsd.org/cgi-bin/cvsweb/www/index.html#rev1.666 — 2014.
- ↑ https://cvsweb.openbsd.org/cgi-bin/cvsweb/www/faq/faq11.html#rev1.102 — 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2016.