Вужоўнік звычайны

(Пасля перасылкі з Ophioglossum vulgatum)

Вужо́ўнік звычайны[1][2], Балотнае вужава зелле[3] (Ophioglossum vulgatum) — від невялікіх шматгадовых травяністых папарацей сямейства Вужоўнікавыя (Ophioglossaceae). Тыпавы від роду Вужоўнік (Ophioglossum).

Вужоўнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophioglossum vulgatum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565333
NCBI  49227
EOL  398891
GRIN  t:418817
IPNI  166139-3
TPL  tro-26602167

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Расліна вырастае з карэнішча і мае да 10—20 см (рэдка да 30 см) у вышыню. Яна аднаўляецца з дапамогай спор.

Мае схаванае ў глебе карэнішча, ад якога ўверх адыходзіць надземны ліст, падзелены на дзве часткі: спараносную і зялёную бясплодную, размешчаныя на агульным чаранку. Уніз ад карэнішча адыходзяць некалькі даволі тоўстых каранёў. Бясплодная частка ліста мае выгляд авальнай цэльнай пласцінкі. Спараносная частка ліста сцеблападобная і заканчваецца каласком, на восі якога ў два рады размешчаны спарангіі. Спарангіі кожнага раду зрастаюцца паміж сабой, утвараюць сінангіі. Спарангіі маюць мнагаслойную сценку. У іх развіваецца мноства спор. Спарангій ускрываецца падоўжнай шчылінай.

Пашырэнне правіць

З’яўляецца родным для ўмераных раёнаў Паўночнага паўшар’я і рассеяна распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, паўночна-заходняй Афрыцы, а таксама ў усходняй Паўночнай Амерыцы.

Гэта невялікая расліна, якая сустракаецца ў цяжкадасягальных месцах і расце паасобку.

Асаблівасці біялогіі правіць

Зарасткі вужоўніку бясколерныя, жывуць пад зямлёй на глыбіні 2—10 см у сімбіёзе з гіфамі грыба (мікарыза). Сперматазоіды шматжгуцікавыя. Зародак першапачаткова развіваецца за кошт зарастка, затым ён фарміруе сцябло і карэньчык і пераходзіць да самастойнага харчавання. Развіццё маладой расліны працягваецца вельмі марудна (5—6 гадоў).

Значэнне і выкарыстанне правіць

Традыцыйна еўрапейцы выкарыстоўваюць лісце і карэнішча, як прыпарку для ранаў. Гэты сродак часам называлі «Зялёны алей міласэрнасці». Гарбату з лісця выкарыстоўвалі ў якасці сродку пры ўнутраным крывацёку і ванітах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Зоська Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

Літаратура правіць

Спасылкі правіць